• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Голас Амерыкі» можа стаць рэтранслятарам пратрампаўскага СМІ

    Амерыканская радыёкампанія «Голас Амерыкі» адновіць працу і пачне трансляваць праграмы ультракансерватыўнага тэлеканала One Amer­i­ca News Net­work (OAN), які цалкам падтрымлівае палітыку, якая праводзіцца прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта ў сацсетцы Х паведаміла Кэры Лэйк, прызначаная ў сакавіку Трампам на пасаду старэйшай дарадцы Агенцтва па глабальных медыя (USAGM).

    «Голас Амерыкі» стане рэтранслятарам пратрампаўскага СМІ

    Фота: EPA, SHAWN THEW

    Па словах Кэры Лэйк, OAN прадаставіць «Голасу Амерыкі» сваю стужку навін, кантэнт і тэхнічнае забеспячэнне на бязвыплатнай аснове. «Гэта велізарная выгада для амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў, якія з’яўляюцца адзінай крыніцай фінансавання навінавых агенцтваў USAGM, якія вяшчаюць толькі для міжнароднай аўдыторыі», – напісала яна.

    «Голас Амерыкі» павінен аднавіць працу — так рашыў амерыканскі суд

    «Голас Амерыкі» спыніў вяшчанне ў ноч на 16 сакавіка, пасля таго як амерыканскі прэзідэнт распарадзіўся правесці радыкальныя скарачэнні ў USAGM, які адказвае за фінансаванне амерыканскіх іншамоўных СМІ. Больш за 1300 супрацоўнікаў VOA былі адпраўленыя ў бестэрміновыя водпускі. Раней Белы дом абвінаваціў «Голас Амерыкі» ў распаўсюджванні «радыкальнай прапаганды» і заявіў, што падаткаплацельшчыкі «больш не будуць за гэта плаціць».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці