• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Гомельская праўда” супраць архітэктара Сяргея Ляпіна – новы судовы раўнд

    4 верасня ў Эканамічным судзе Гомельскай вобласці  аднаўляецца разгляд іску газеты «Гомельская праўда»  да архітэктара Сяргея Ляпіна.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/ha0531_1_liapin_1.jpg

    Афіцыйная абласная газета патрабуе зняпраўдзіць здымак, на якім Сяргей Ляпін трымае «Гомельскую праўду» над сметніцай, а таксама прызнаць неадпаведнымі рэчаіснасці некаторыя выразы ў артыкуле Ляпіна пра тое, што газета ў сваіх публікацыях «выйшла за межы прыстойнасці».

    Выданне не пагаджаецца з публікацыяй «Крытыка рэканструкцый вуліц пагражае нацыянальнай бяспецы?…», змешчанай  31 траўня на мясцовым сайце «Сильные новости», у адказ на шэраг абвінаваўчых матэрыялаў у газеце на адрас самога Сяргея Ляпіна. І хоць здымак і артыкул былі толькі рэакцыяй архітэктара Ляпіна на публікацыі «Гомельскай праўды», тым не менш рэдакцыя лічыць, што «дэманстрацыя свайго негатыўнага стаўлення да газеты ганьбіць яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю».

    Разгляд іску газеты да архітэктара Ляпіна быў распачаты ў ліпені. У якасці адказчыка на папярэднім пасяджэнні фігураваў і сайт «Сильные новости». На прапанову суддзі Алены Каражанец заснавальнік сайта пагадзіўся на “міравую”, тэкст якой, аднак, не задаволіў аўтара артыкула Сяргея Ляпіна. І цяпер ён  аднаасобна выступае адказчыкам у судзе.

    У чэрвені архітэктар Ляпін сам падаваў іск на «Гомельскую праўду» за абразу, але атрымаў у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля адмову.

    Абмен “ласкавасцямі” архітэктара і афіцыйнай газеты звязаны з рознымі поглядамі на рэканструкцыю ў Гомелі гарадскіх вуліц, а таксама будаўніцтва камерцыйнага жылля на вуліцы Сожаўскай, дзе ў ХIХ знаходзіліся габрэйскія могілкі. Абскарджваецца і выраз архітэктара ў публікацыі пра тое, што журналісты выдання “абараняюць праекты чыноўнікаў”.

    Прадстаўнік газеты Вячаслаў Мінкоў заяўляў у судзе, што публікацыя Ляпіна адмоўна адбілася на колькасці рэкламы ў «Гомельскай праўдзе», а таксама выклікала негатыўныя каментары ў сацыяльнай сетцы, стварэнне дэматыватара і негатыўнага хэштэга, звязаных з выданнем.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці