• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў беларускіх журналістаў, якія вярталіся з Кіева, зборнікі «Стоп цэнзуры!»

    Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў беларускіх журналістаў, якія вярталіся з Кіева 20 красавіка, зборнікі тэкстаў і карыкатур "Стоп цэнзуры! Грамадзяне за вольную краіну".

    Групу беларускіх журналістаў і прадстаўнікоў НДА ў пункце пропуску «Паддабранка» (Гомельскі раён) супрацоўнікі мытні пратрымалі прыкладна тры гадзіны. Ва ўкраінскай сталіцы яны ўдзельнічалі ў працы семінара «СМІ і НДА: сучасныя выклікі і тэндэнцыі. Тэматычная журналістыка».

    Як паведаміла БелаПАН кіраўнік прэс-службы руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская, мытнікі звярнулі пільную ўвагу на літаратуру, якую перавозілі журналісты. Зборнікі тэкстаў і карыкатур «Стоп цэнзуры! Грамадзяне за вольную краіну» былі выдадзеныя ва Украіне па выніках міжнароднага конкурсу.

    Забраныя друкаваныя матэрыялы мытнікі маюць намер праверыць на наяўнасць экстрэмізму.

    «Таксама супрацоўнікаў мытні насцярожыла, што кнігі былі на ўкраінскай мове. Я паспела прагартаць выданне і лічу, што там няма прыкмет экстрэмізму, — кнігі цалкам прысвечаныя барацьбе з цэнзурай. Адзінае, што можа збянтэжыць нашы ўлады — украінскі погляд на падзеі на Данбасе ў некалькіх карыкатурах. Але ўсё ж наша краіна прытрымліваецца нейтралітэту ў гэтым канфлікце, і гэта не можа быць падставай для прызнання літаратуры экстрэмісцкай», — пракаментавала журналіст.

    Паводле яе слоў, пагранічнікі і мытнікі паводзілі сябе карэктна, але ўсе ж тры гадзіны часу былі страчаныя, а кнігі — канфіскаваныя. Канфіскацыю кніг Вольга Быкоўская называе перастрахоўкай і прадузятым стаўленнем улад да незалежных журналістаў і прадстаўнікоў НДА.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці