• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродна: касацыйныя скаргі Вольгі Крапоцінай і Уладзіміра Хільмановіча не задаволены

    16 снежня ў Гродзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйных скаргаў грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай і праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча.

    Разгляд скаргі Вольгі Крапоцінай вёў суддзя А. Козел. Гэта доўжылася каля трох хвілін, пасля чаго суддзя падтрымаў рашэнне суда Ленінскага раёна. Крапоціна была затрыманая 19 верасня з улёткамі ў падтрымку Украіны, а 18 лістапада суддзя Ленінскага раённага суду Дзмітрый Бубенчык па абвінавачанні ў “неазконным вырабе і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі” аштрафаваў грамадскую актывістку на 30 базавых велічынь.

    Скаргу на рашэнне суддзі Алены Пятровай, аштрафавала Уладзіміра Хільмановіча на 35 базавых велічынь па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Свіслачы 26 кастрычніка, разглядаў суддзя Мікалай Рачынскі. Хільмановіч у сваё скарзе і непасрэдна ў абласным судзе даказваў, што ніякіх доказаў пра тое, што ён здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне ў Свіслачы, у матэрыялах справы няма. Больш таго, усе сведкі пацвердзілі, што парушэння грамадскага парадку не было. Па-сутнасці, да вялікага штрафу Уладзімір Хільмановіч быў асуджаны толькі з‑за факту прысутнасці ў той дзень у Свіслачы. Аднак, выслухаўшы Хільмановіча, суддзя не ўзяў пад увагу ніякія аргументы і скаргу не задаволіў. Суддзя Мікалай Рачынскі асудзіў у ліпені 2006 году да турэмнага зняволення Мікалая Аўтуховіча. У 2012 годзе ён разглядаў касацыйную скаргу аштрафаванага грамадскага актывіста са Свіслачы Юрыя Глебіка і таксама яе не задаволіў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці