Гродна: журналісты ўсклалі кветкі да польскага консульства
Журналісты, сябры ГА “БАЖ” разам з прадастаўнікамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый першымі 15 студзеня 2019 году ўсклалі кветкі і запалілі знічы каля польскага консульства на уліцы Будзёнага, што недалёка ад чыгуначнага вакзал ў Гродне.
Імправізаваная акцыя памяці была зроблена для таго, каб ўшанаваць памяць аб забітым 13 студзеня 2019 года мэры Гданьска Паўле Адамовічу.
Журналіст, рэдактар беларускай службы сайта InformNapalm Дзяніс Івашын упэўнены, што да акцыі памяці павінны далучыцца журналісты і ў іншых гарадах:
— Наш рэгіён мае працяглыя гістарычныя традыцыі супольнага жыцця з палякамі, маем у горадзе вялікую польскую дыяспару. А сам мэр Гданьску меў карані менавіна адсюль- з Беларусі і мы гэтым ўскладаннем кветак аддаем даніну памяці выбітнаму польскаму грамадскаму дзеячу, палітыку, які таксама шмат зрабіў і для беларусаў. Гэта наш грамадзнскаяя пазіцыя”.
Нагадаем, 13 студзеня 2019 году падчас дабрачыннага мерапрыемства «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» прзідэнт горада Гданьска Павел Адамовіч быў цяжка паранены і памер 14 студзеня ў шпіталі.