Гродзенцы падтрымалі «Белсат»
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Гродзенцы, што прыйшлі на сустрэчу з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганнай Канапацкай, правялі акцыю ў падтрымку "Белсата".
Яны ўзнялі аркушы паперы з #БЕЛСАТЖЫВІ, і такім чынам далучыліся да інтэрнэт-акцыі, што ўжо некалькі дзён адбываецца ў беларускім сегменце інтэрнэту. Падобныя акцыі адбыліся і ў іншых гарадах, куды з сустрэчамі прыяджае Ганна Канапацкая.
Паўстала пытанне аб далейшым лёсе беларускага тэлеканала «Белсат». Многія жыхары Беларусі далучылія да акцыі, каб захаваць тэлеканал у тым выглядзе ў якім ён існаваў апошнія 9 год.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў