Гродзенскі актывіст хоча даведацца, як працуюць мясцовыя саветы
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Гродзенскі грамадскі актывіст Анатоль Мышкевіч звярнуўся ў гарадскі Савет народных дэпутатаў з прапановай весці анлайн-трансляцыі пасяджэнняў. А таксама захоўваць запісы пасяджэнняў Савета народных дэпутатаў у адкрытым доступе на сайце гарвыканкама.
Анатоль Мышкевіч лічыць, што артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе ўсім грамадзянам права на атрыманне і захоўванне інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў.
«У Беларусі такая інфармацыя схаваная, зроблена так, каб людзі нічога не ведалі. Мяне гэта не задавальняе, мяркую, што як і многіх жыхароў нашага горада і краіны», – кажа Анатоль Мышкевіч.
Сваю просьбу сябра прафсаюза РЭП Анатоль Мышкевіч адправіў заказным лістом і цягам бліжэйшага тыдня чакае адказу ад уладаў горада.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў