• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскія БАЖаўцы падвялі вынікі працы ў 2018 годзе

    Гродзенская суполка ГА “БАЖ” 11 снежня правяла справаздачны сход. Кіраўніца суполкі Вольга Корсун агучыла вынікі дзейнасці арганізацыі за 2018 год. Найбольш адметнай стала праца праекту HrodnaMediaRoom – унікальнай інфармацыйнай пляцоўкі для абмену думкамі, меркаваннямі, сустрэчаў з вядомымі журналістамі, блогерамі.

    Цэнтральнай інфармацыйнай падзеяй года стаўся ўдзел гродзенскай суполкі ГА “БАЖ” у арганізацыі першай у горадзе сусветна вядомай выставы “World Press Pho­to”, на якой можна было пабачыць найлепшыя прэс-фотаздымкі з усіх куткоў планеты.

    Гродзенскія сябры БАЖ выказалі свае меркаванні наконт бачання будучай дзейнасці журналісцкай арганізацыі, развіцця новых ініцыятываў. Прыярытэтным накірункам дзейнасці, на думку большасці, маюць быць адукацыйныя праграмы.

    Падчас пасяджэння ў склад арганізацыі прынялі новых сябраў. Гэта журналістка-фрылансер Кася Ляўдацкая і фатограф Ілля Гілей, які працуе ў межах рэгіянальнага інфармацыйнага бізнес-партала “Grodno.In”.

    Пасля справаздачы адбылася прэзентацыя фотакалендара «Непадцэнзурная Гародня. 1983–2018», выдадзенага ў тым ліку намаганнямі сябраў ГА «БАЖ”. Каляндар стаўся вынікам аднайменнай выставы, што адбылася ў Гродне ў сакавіку 2018 года.

    Напрыканцы адбылося тэатралізаванае віншаванне ўсіх прысутных з Калядамі і Новым годам супрацоўнікамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса, дзейнасць якога асвятляюць мясцовыя журналісты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці