• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ХІ З’езд ГА «БАЖ» абраў кіраўніком арганізацыі Андрэя Бастунца, у складзе намеснікаў — новая асоба ШМАТ ФОТА

    У працы З'езду бяруць удзел каля 60 дэлегатаў, а таксама госці.

    Былі заслуханыя справаздачы пра дзейнасць арганізацыі за апошнія тры гады, будуць абраныя кіраўнічыя органы ГА "БАЖ".

    ХІ З'езд ГА "БАЖ" / Мінск, 17.04.2021 ВЯЛІКАЯ ФОТАСПРАВАЗДАЧА

    На пачатку працы ХІ З’езду ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” былі згаданыя асобы з медыясферы, якія сышлі з жыцця з часу папярэдняга форуму:

    Валер Шчукін
    Алесь Ліпай
    Юрый Зісер
    Юры Варонежцаў
    Уладзімір Мялешка
    Віктар Валадашчук
    Любоў Зямцова
    Васіль Мацкевіч
    Уладзімір Тоўсцік
    Аляксандр Васілеўскі

    Затым былі зачытаныя шматлікія звароты ад міжнародных правабарончых і журналісцкіх арганізацый: Міжнароднай федэрацыі журналістаў, Міжнароднага ПЭНа, IFEX, «Індэкса цэнзуры», “Рэпарцёраў без межаў”, ARTICLE 19 і інш.

    Таксама былі згаданыя імёны журналістаў, якія цяпер знаходзяцца ў няволі:

    Кацярына Андрэева
    Дар’я Чульцова
    Кацярына Барысевіч
    Юлія Слуцкая
    Ала Шарко
    Сяргей Альшэўскі
    Пётр Слуцкі
    Ксенія Луцкіна
    Андрэй Аляксандраў
    Дзяніс Івашын
    Анджэй Пачобут
    Сяргей Гардзіевіч (пад хатнім арыштам)

    Таксама за кратамі знаходзяцца: праваабаронца, сябра ГА “БАЖ” Леанід Судаленка, Ірына Злобіна (была арыштаваная разам з Андрэем Аляксандравым), сябры арганізацыі публіцыст Аляксандр Фядута і палітык Павел Севярынец.

    Старшыня ГА “БАЖ” прадставіў З’езду справаздачу пра дзейнасць арганізацыі за апошнія тры гады.

    Андрэй Бастунец падкрэсліў, што арганізацыя выконвала свае статутныя мэты і задачы, нягледзячы на ўсе складансці, з якімі сутыкнулася супольнасць у цэлым і арганізацыя ў прыватнасці.

    “Зразумела, калі ў 2019 годзе на першым месцы былі адукацыйныя мерапрыемствы, то ў 2020 годзе быў акцэнт на праваабарончую дзейнасць, падтрымку калег, якія сутыкнуліся з пераследам», — адзначыў Бастунец.

    Некаторыя сябры ГА «БАЖ» бяруць удзел у З’ездзе дыстанцыйна — праз платформу Zoom.

     

    Андрэй Бастунец абраны старшынёй ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

    За яго кандыдатуру адзінагалосна прагаласавалі дэлегаты ХІ З’езду ГА «БАЖ».

    Намеснікамі старшыні ГА «БАЖ» абраныя:

    Алег Агееў,
    Аляксандр Старыкевіч,
    Барыс Гарэцкі,
    Ірына Слаўнікава.

    Журналіст, рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў прапанаваў вылучыць кандыдатуру Жанны Літвіной у намеснікі старшыні ГА «БАЖ». Літвіна ўзяла самаадвод. Кіраўніца Маладзечанскай філіі ГА «БАЖ» Зоя Хруцкая прапаноўвала вылучыць у намеснікі старшыні кандыдатуру Юліі Катаржынскай.

    Абранае Праўленне ГА  «Беларуская асацыяцыя журналістаў»:

    Андрэй Бастунец,
    Алег Агееў,
    Барыс Гарэцкі,
    Аляксандр Старыкевіч,
    Ірына Слаўнікава,
    Ірына Віданава,
    Марына Загорская,
    Аліна Суравец,
    Юрась Карманаў,
    Жанна Літвіна,
    Антон Сурапін,
    Зоя Хруцкая,
    Барыс Вырвіч,
    Вольга Хвоін,
    Уладзімір Янукевіч,
    Юлія Катаржынская,
    Андрусь Клікуноў
    .

    Абраны новы склад Рады ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»:

    Андрэй Бастунец,
    Алег Агееў,
    Барыс Гарэцкі,
    Аляксандр Старыкевіч,
    Ірына Слаўнікава,
    Ірына Віданава,
    Марына Загорская,
    Юрась Карманаў,
    Жанна Літвіна,
    Аліна Суравец,
    Антон Сурапін,
    Зоя Хруцкая,
    Барыс Вырвіч,
    Вольга Хвоін,
    Уладзімір Янукевіч,
    Юлія Катаржынская,
    Андрусь Клікуноў,
    Вольга Бараноўская,
    Мікола Бянько,
    Святлана Гарда,
    Уладзімір Дзюба,
    Генадзь Кеснер,
    Ягор Марціновіч,
    Алена Насковіч,
    Таццяна Смоткіна,
    Зміцер Казакевіч,
    Аксана Бровач,
    Ірына Леўшына,
    Аксана Колб,
    Аляксандр Зянкоў.

     

    Абраны новы склад Камісіі па этыцы ГА «БАЖ»:

    Сяргей Ваганаў,
    Зміцер Падбярэзскі,
    Анатоль Гатоўчыц,
    Валер Карбалевіч,
    Таццяна Мельнічук,
    Зміцер Панкавец,
    Таццяна Рэвяка.

    Пастанова ХI з’езду ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

    Дзейнасць ГА “БАЖ” цягам справаздачнага перыяду была засяроджаная на выкананні статутных мэтаў і задач, накіраваных на садзейнічанне рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных, культурных і прафесійных правоў і законных інтарэсаў сябраў арганізацыі, іх творчае самавыяўленне і рост прафесійнага майстэрства, стварэнне ўмоў для забеспячэння свабоды слова і друку, права на бесперашкоднае атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.

    З’езд пастанаўляе лічыць працу Рады ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» задавальняючай.

    З’езд адзначае, што ўмовы дзейнасці СМI і агульная сітуацыя з забеспячэннем свабоды выказвання ў краіне апошнім часам значна пагоршыліся:

    • крымінальны і адміністрацыйны пераслед журналістаў, блогераў, супрацоўнікаў медыясферы груба парушае ўсе стандарты свабоды выказвання, міжнародныя абавязкі Рэспублікі Беларусь у гэтай сферы і перакрэслівае канстытуцыйныя палажэнні, датычныя права кожнага на атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі;

    • запланаваныя змены ў заканадаўства, якое тычыцца СМІ, скіраваныя на далейшае абмежаванне свабоды выказвання; адсутнасць рэальнага абмеркавання гэтых зменаў з удзелам прадстаўнікоў журналісцкай, грамадзянскай і бізнес-супольнасці толькі падкрэслівае іх рэпрэсіўную сутнасць;

    • манаполія дзяржавы на большасць электронных і друкаваных СМІ, а таксама на сістэму друку і распаўсюду прыводзіць да фактычнага перакрэслівання канстытуцыйных гарантый на роўнасць правоў прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і на свабоду выказвання;

    • фрылансеры ў Беларусі па-ранейшаму фактычна застаюцца па-за законам.

    З’езд звяртае ўвагу на катастрафічнае падзенне якасці медыяў, якія фінансуюцца з бюджэту краіны і пры гэтым не прытрымліваюцца нават мінімальных стандартаў журналісцкай этыкі, адкрыта выкарыстоўваюць мову варожасці і абразы на адрас «апанентаў» улады. З іншага боку, З’езд звяртае ўвагу на відавочны рост расійскай прапаганды ў дзяржаўных медыях, што ставіць пад пагрозу інфармацыйную бяспеку Рэспублікі Беларусь.

    З’езд патрабуе:

    • неадкладна вызваліць усіх журналістаў і медыяспецыялістаў, якія знаходзяцца за кратамі;

    • абмеркаваць змены ў заканадаўства ў галіне СМІ з удзелам беларускага грамадства, журналісцкай і бізнес-супольнасці, а таксама міжнародных экспертаў;

    • прызнаць на заканадаўчым узроўні права кожнага збіраць і распаўсюджваць інфармацыю ў айчынных і замежных масмедыя;

    • забяспечыць бесперашкодны доступ да інфармацыі журналістам;

    • стварыць роўныя эканамічныя ўмовы для масмедыя; адмовіцца ад дзяржманаполіі ў галінах стварэння і распаўсюду прадукцыі СМІ.

    З’езд ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» заклікае беларускія ўлады і грамадства надаваць выключную ўвагу сітуацыі са свабодай слова, якая не толькі належыць да фундаментальных правоў і свабод чалавека, але і з’яўляецца крытэрам захоўвання іншых правоў і свабод.

    #форумБАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці