“Хіба гэта злачынства?”
Еўрапейскія журналісты ў Бруселі на знак салідарнасці паўтарылі фотасесію сваіх калег з Віцебска, якіх збіраюцца судзіць за “несанкцыянаваную акцыю”.
26 лістапада група сябраў Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) сфатаграфавалася з такімі самымі папяровымі клеткамі і птушкамі, якія трымалі ў руках віцебскія БАЖаўцы ў часе фотасесіі “Станем за журналістыку”. Удзельнікі брусельскай фотасесіі трымаюць у руках таблічкі з пытаннем “Хіба гэта злачынства?”
“Гэта зроблена дзеля таго, каб паказаць недарэчнасць міліцэйскіх абвінавачанняў”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце ЕФЖ. Арганізацыя нагадвае таксама пра сумесны ліст ГА “БАЖ” і ЕФЖ да віцебскіх уладаў з заклікам адмяніць выстаўленыя журналістам абвінавачанні.
Фотасесія віцебскіх калег напярэдадні 5 лістапада (фота з суполкі «Нашы ў горадзе»)
