• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто купляе кнігі пра Аляксандра Лукашэнку?

    Дакументальна-біяграфічны нарыс пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт» прэзентавалі ў студзені 2025 года. Аўтарская група гэтага жыццяпісу – прапагандысты: Аляксандр РадзькоўНаталля ЭйсмантУладзімір Пярцоў і Аляксандр Карлюкевіч.

    3 просмотра: рейтинг пропагандистской программы на гомельском ТВ

    Прапагандысцкая перадача «Цытаты першага» на гомельскім тэлебачанні. Скрыншот відэа YouTube

    «Бюро» вывучыла дадзеныя дзяржаўных закупак і высветліла, што біяграфію Аляксандра Лукашэнкі «Наш прэзідэнт» масава закупляюць беларускія дзяржаўныя органы.

    Згодна з тэндарнай дакументацыяй, са студзеня па кастрычнік 2025 года дзяржаўныя ўстановы ва ўсёй краіне набылі прыкладна 1,3 тысячы асобнікаў жыццяпісу Лукашэнкі амаль на 260 тысяч беларускіх рублёў (каля 75 тысяч еўра). Крыніца фінансавання – бюджэтныя сродкі.

    Напрыклад, абсалютны лідар дзяржаўных закупак – цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый: сукупна 45 установаў ва ўсёй краіне закупілі 623 біяграфіі Лукашэнкі. Яшчэ 247 экзэмпляраў набылі абласныя выканкамы і іх падраздзяленні.

    Хто купляе кнігі пра Аляксандра Лукашэнку?

    Агульным лікам 132 кнігі пра Лукашэнку купілі сілавыя ведамствы: Генеральная пракуратура, Следчы і Мытны камітэты, дэпартамент выканання пакаранняў МУС, вайсковыя часткі і іншыя.

    Яшчэ 100 біяграфій Лукашэнкі разышліся па 52 установах адукацыі ва ўсёй краіне. 50 кніг купілі беларускія раённыя выканкамы і адміністрацыі. 38 пайшло ў музеі і бібліятэкі.

    31 экзэмпляр «Нашага прэзідэнта» атрымалі розныя міністэрствы: сельскай гаспадаркі, інфармацыі, антыманапольнага рэгулявання, па падатках і зборах, юстыцыі, архітэктуры і будаўніцтва. 20 кніг – гарадскія выканкамы.

    Падобна, што біяграфія Лукашэнкі карыстаецца попытам дзякуючы загаду зверху – масава закупляць «усенародны бэстсэлер» дзяржаўным органам і ўстановам. А фінансуюць яго «папулярнасць» падаткаплатнікі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці