• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?

    Аўтары праекта расказалі, як знайшлі адно аднаго.

    Вядоўцы інтэрнэт-праекта «Гадзіннічак цікае» Жэня Сугак, Рыгор Астапеня і Арцём Шрайбман. Скрын відэа: chasiki_ / YouTUbe

    Па словах вядучай Яўгеніі Сугак, ідэю праекта «Гадзіннічак цікае» яна прапанавала Арцёму Шрайбману (той раней прыходзіў госцем на іншае ютуб-шоу Яўгеніі, і ёй спадабалася сумесная праца). Рыгор Астапеня далучыўся пазней.

    «Мне было прыемна, што Арцём адразу пагадзіўся. Проста адразу. І далей мы сустрэліся, правялі чатыры гадзіны ў кавярні за абмеркаваннем таго, як мы гэта будзем рабіць і хто ж будзе наш трэці», —

    згадвае Яўгенія.

    Адносна трэцяга ўдзельніка былі розныя варыянты. Канкрэтныя прозвішчы Сугак не назвала, адзначыла толькі, што «там былі розныя медыйныя персоны».

    «Азіраючыся назад, хіміі бы з тымі людзьмі не атрымалася б. (…) У нас мэтч адбыўся, па-мойму. Усе мне пра гэта гавораць», — дапаўняе сваю калегу Шрайбман.

    Арцём заўважае: нягледзячы на тое, што яго перадачы на «Люстэрку» збіраюць прыкладна ў два разы больш праглядаў, чым «Гадзіннічак цікае», у размовах з ім людзі часцей згадваюць менавіта апошні праект.

    «Магчыма, нас больш глядзяць у дыяспары», — спрабуе знайсці тлумачэнне аналітык.

    Рыгор Астапеня знаёмы з Арцёмам Шрайбманам з 2012 года. Яны разам пісалі тэксты для «Беларускага дайджэсту», калі былі яшчэ студэнтамі. А з Жэняй Сугак ён пазнаёміўся пасля 2020-га, калі яна пераехала ў Варшаву.

    Мэту праекта Сугак акрэсліла так — «робім шоу аб палітыцы ў Беларусі весела, цікава і жыва».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці