• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто распаўсюджвае расійскую дэзінфармацыю ў Польшчы?

    Дэзінфармацыя або прапаганда былі выяўлены прыкладна ў адной траціны артыкулаў, якія асвятляюць клімат і кліматычную палітыку ЕС у Польшчы, піша штодзёнка «Gaze­ta Wybor­cza».

    расійская дэзінфармацыя ў Польшчы

    Пратэст польскіх фермераў супраць узмацнення экалагічных патрабаванняў да сельгасвытворчасці каля прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве. 3 студзеня 2025 года. Фота: Радыё Свабода

    Выданне цытуе справаздачы экспертаў НАТА ды Камісіі па вывучэнні расійскіх ды беларускіх уплываў, стовранай у Польшчы.

    Газета зазначае, што ў ліпені 2024 года аналітыкі NATO папярэдзілі, што праціўнікі і «стратэгічныя канкурэнты» Альянсу, Расія і Кітай, выкарыстоўваюць звязаную з кліматам палітычную напружанасць, каб аслабіць палітычную волю, неабходную для прыняцця больш амбіцыйных кліматычных дзеянняў», — заявілі эксперты НАТА.

    «Выданні, якія падтрымліваюцца Крамлём, спрыяюць аспрэчванню кліматычных змен ва ўсім Альянсе, адначасова актыўна спрабуючы сарваць палітыку змякчэння наступстваў змены клімату і інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі», — гаворыцца ў ліпеньскай справаздачы Пакту.

    Для распаўсюджвання кліматычнай дэзінфармацыі выкарыстоўваюцца стыхійныя бедствы. Мэта: згуляць на эмоцыях і падагрэць недавер да ўрадаў краін Альянсу, а таксама аслабіць здольнасць эфектыўна рэагаваць на крызісныя сітуацыі. Так у Польшчы, між іншым, усплыла расійская кліматычная дэзынфармацыя падчас пратэстаў фермераў супраць Green Deal.

    Цяпер апублікавана справаздача аб расійскай дэзінфармацыі (у тым ліку кліматычнай), якая паказвае на тых, хто спрычыніўся да яе распаўсюджвання ў Польшчы. «З мая 2022 года па травень 2024 года Расія была галоўным стваральнікам камунікацыі ў анлайн-дыскусіях аб зялёнай энергетыцы ў сацыяльных сетках і навінавых службах», — чытаем у справаздачы, падрыхтаванай следчай Камісіяй.

    Якія мэты кліматычнай дэзінфармацыі? Адцягванне ўвагі і рэсурсаў ад дзейнасці, якая можа змякчыць змяненне клімату, што ў канчатковым выніку прывядзе да паслаблення ваеннай інфраструктуры НАТА і зніжэння аператыўнай эфектыўнасці.

    «Дзеянні Расіі ў гэтай галіне, асабліва падчас ваенных дзеянняў каля польскай мяжы, патрабуюць асаблівай увагі з боку службаў. Яны накіраваны на падрыў зялёнай палітыкі, прасоўванне тэорый змовы і імкнуцца наўпрост атакаваць кліматычных актывістаў», — зазначаецца ў дакладзе. Асабліва небяспечнымі называюцца кібератакі, напрыклад, на сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя і маніпуляцыю дадзенымі.

    «Каналамі распаўсюджвання кліматычнай дэзінфармацыі ў Польшчы і Еўрасаюзе з’яўляюцца Rus­sia Today і Sput­nik. Маштаб дзейнасці гэтых СМІ ў галіне адмаўлення клімату можна лічыць масавым», — заключае справаздача.

    Паводле ацэнак польскіх экспертаў, найбольшая колькасць (некалькі сотняў) матэрыялаў пра клімат і кліматычную палітыку з’явілася на сайтах wPolityce.pl і netTG.pl. Апошні прысвечаны прамысловасці, здабычы карысных выкапняў і энергетыцы. Далей па частаце публікацыі даследаванага кантэнту ідуць партал TVP Info і DoRzeczy.pl, піша выданне.

    Інфармацыйная вайна: хто ў Беларусі распаўсюджвае расійскія фэйкі і дэзінфармацыю

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці