• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто той «рэжысёр», які падманам стварыў фільм пра эміграцыю?

    Аляксей Марцінёнак больш за 15 гадоў працуе ў структурах беларускага тэлебачання, але ніколі не быў на першых ролях. «Наша Ніва» расказвае пра яго.

    Аляксей Марцінёнак. Хто той «рэжысёр», які падманам стварыў фільм пра эміграцыю?

    Аляксей Марцінёнак у 2016 годзе. Скрыншот з тэлеканала СТБ

    Аляксею Марцінёнку 37 гадоў. Па звестках Dig­i­tal Intel­li­gence Team, ён нарадзіўся і вырас у Мінску.

    Вучыўся ў школе №177 ва Уруччы, дзе працавала ягоная маці, а пасля паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

    У маладосці Марцінёнак захапляўся рокам, асабліва рускім. Напрыклад, у 2011 ён ездзіў на фестываль «Нашэсце» ў Цвярскую вобласць Расіі.

    Тады рокеры выступалі ўсе разам. Напрыклад, у 2011 годзе на фестывалі сыходзіліся Ляпіс Трубяцкі, Воплі Відаплясава, Акіян Эльзы і гурты, якія цяпер горача падтрымліваюць расійскае ўварванне ва Украіну (напрыклад, Аліса, Серьга і Гарык Сукачоў). А на адной тэатральнай сцэне выступалі Вера Палазкова, унесеная цяпер за антываенную пазіцыю ў спіс тэрарыстаў, і Іван Ахлабысцін, які моліцца на Пуціна.

    Марцінёнак трапіў на Беларускае тэлебачанне ў 2008 годзе. Спачатку ён працаваў на СТБ. Акрамя з’яўлення ў эпізадычных ролях у кадры, ён быў эканамістам фінансава-эканамічнага абгрунтавання.

    Аляксей Марцінёнак вядзе перадачу «Пяць хвілін»

    Аляксей Марцінёнак вядзе перадачу «Пяць хвілін». Фота: Аднакласнікі

    У 2016 перайшоў на працу ў Агенцтва тэленавін (АТН), але зоркай так і не стаў. Ён здымаецца ў спецпраектах агенцтва тэленавін, удзельнічае ў некаторых праектах. На канец 2024 года Марцінёнак быў на пасадзе палітычнага аглядальніка ў аддзеле аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі АТН.

    Цяпер яго вырашылі паспрабаваць на пасадзе рэжысёра. Падобна, што насамрэч рэжысёрскага досведу ў яго або зусім няма, або небагата.

    Марцінёнак у складзе дэлегацыі беларускіх медыйшчыкаў у Кітаі ў 2012 годзе

    Марцінёнак у складзе дэлегацыі беларускіх медыйшчыкаў у Кітаі ў 2012 годзе. Фота: en.people.cn

    У чым яго ўнёсак у стварэнні прапагандысцкага фільма «Чужое неба», не да канца зразумела. Ён прэзентаваны як рэжысёр, але насамрэч абсалютную большасць кантэнту падманутыя эмігранты запісалі самі. Унутры Беларусі запісваўся толькі маналог галоўнай гераіні Юліі Брыкінай-Барысавай.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці