• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто з медыяў трапіў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» у 2023 годзе

    У 2023 годзе у пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» уключылі 11 медыяў і пяць блогераў. Усяго ў Беларусі на дадзены момант 169 «экстрэмісцкіх фармаванняў», з іх 62 прызналі у 2023 годзе, піша «Вясна».

    Агулам у 2023 годзе «экстрэмісцкімі фармаваннямі» былі прызнаныя 11 медыя. Гэта як буйныя вядомыя СМІ, накшалт Zerkalo.io і Tri­buna, так і рэгіянальныя медыя з розных куткоў Беларусі: Брэста, Гародні, Барысава, Магілёва і Гомеля.

    15 лютага МУС уключыў у «пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» «Маланка медыя». У хуткім часе КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» «Брэсцкую газету», прызнаўшы яго ўдзельнікамі галоўнага рэдактара Віктара Марчука і яго намесніцу Таццяну Піскур.

    16 траўня па рашэнні КДБ «экстрэмісцкім фармаваннем» быў прызнаны MOST і сацсеткі гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча. Напрыканцы траўня пералік папоўніла гомельскае выданне «Штодзень».

    9 чэрвеня МУС прызнаў «фармаваннем» Zerkalo.io. «Беларускі раследавацельскі цэнтр» быў унесены ў пералік па рашэнні Вярхоўнага суда 15 верасня. Напрыканцы лістапада КДБ сваім рашэннем уключыў у пералік барысаўскае выданне ex-press.live. У хуткім часе «экстрэмісцкімі фармаваннямі» былі прызнаныя тры медыя з Магілёва: «6TV Bielarus», «Магілёў Медыя», «Навіны Магілёўскага рэгіёну».

    5 снежня МУС прыняў рашэнне аб прызнанні спартовага выдання Tri­buna «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Летась у «пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» патрапілі сацсеткі блогераў Андрэя Павука і яго праект «Рудабельская паказуха», блогерка Вольга Павук, журналіст і медыя-актывіст Валер Руселік з Youtube-каналам «Daro­ha», украінскі блогер Аляксандр Рыкаў «Bal­aganOff», а таксама блогерка Таццяна Мартынава.

    28 лютага па рашэнні КДБ «экстрэмісцкім фармаваннем» была прызна і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    «Рашэнне КДБ Беларусі аб прызнанні Беларускай асацыяцыі журналістаў экстрэмісцкім фармаваннем з’яўляецца новай праявай ціску ўладаў на беларускія выданні і журналістаў, скіраванай на запалохванне і рэпрэсіі з мэтай спыніць такую важную для грамадства працу незалежных медыя», – заявілі ў адказ праваабаронцы.

    Чытайце яшчэ:

    «Экстрэмісцкі» статус атрымаў яшчэ адзін акаўнт незалежнага сайта «Першы рэгіён» у сацыяльных сетках

    У Магілёве пасля другога адміністрацыйнага арышту не выйшаў на волю Алесь Сабалеўскі

    Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызналі кантэнт рэгіянальных выданняў «Магілёў.Media» і «Першы Пінскі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці