• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хваля салідарнасці ў Еўропе з беларускімі журналістамі

    У апошнія дні партнёры Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ) масава дэманстравалі сваю падтрымку журналістам, якія сталі ахвярамі гвалту ў Беларусі. Сябры EFJ звярнуліся да сваіх урадаў з патрабаваннем санкцый супраць вінаватых у гвалце і фальсіфікацыях выбараў і перагляду супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю. Многія журналісцкія арганізацыі прапануюць беларускім калегам матэрыяльна-тэхнічную дапамогу.

    Pic­ture cred­it: Petras Malukas / AFP.

    Еўрапейскай федэрацыі журналістаў накіравала ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» словы падтрымкі саюзаў і асацыяцый журналістаў Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Ірландыі, Італіі, Літвы, Мальты, Нідэрландаў, Паўночнай Македоніі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Украіны.

    У Даніі міністр замежных спраў Епе Кофад (Jeppe Kofod) неадкладна адрэагаваў на заклік Дацкага саюза журналістаў (DJ), Міжнароднай падтрымкі СМІ (IMS), ЮНЕСКА-Данія і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ). Прадстаўнікі чатырох арганізацый сустрэліся з міністрам у чацвер 20 жніўня

    Ціне Ёхансан (Tine Johansen), Прэзідэнт DJ сказала: «У Беларусі назіраюцца беспрэцэдэнтныя жорсткія напады на журналістаў. Таму я вітаю рэакцыю нашага міністра замежных спраў у падтрымку свабоды СМІ і бяспекі журналістаў».

    Прэзідэнт EFJ Могенс Бліхер-Б’ерэгард (Mogens Blich­er Bjer­regård) падкрэсліў важнасць стратэгічных, скаардынаваных і доўгатэрміновых дзеянняў.

     

     

     

     

     

     

     

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці