І такое бывае. Другое затрыманне адной здымачнай групы за дзень
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пасля інцыдэнту з затрыманнем у Стоўбцах журналісты Ганна Нежавец і Аляксандр Масальскі скіраваліся ў Слуцк, дзе ў іх была прызначана сустрэча на рынку.
Як высветлілася, суразмоўца з‑за вымушанай затрымкі журналістаў не дачакалася іх і сышла.
Затое на камеру зрэагаваў ахоўнік рынку, які выклікаў міліцыю. Журналістаў даставілі ў мясцовы РАУС.
Перапісаўшы асабістыя дадзеныя Ганны Нежавец і Аляксандра Масальскага, міліцыянты іх адпусцілі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў