ІАЦ: Самы папулярны блог сярод беларусаў — «Дзённік хача». А пасля — «вДудь»
Адно з сацыялагічных даследаванняў, праведзеных Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта, датычылася інтэрнэт-блогераў.
«Сярод карыстальнікаў інтэрнэта, якія ведаюць аб дзейнасці блогераў, прыкладна кожны пяты (18,7%) адносіць сябе да аўдыторыі анлайн- дзённікаў (у 2016 годзе быў зафіксаваны аналагічны паказчык)», — тлумачаць дзяржаўныя сацыёлагі.
Якія блогі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю?
-
«Дзённік Хача» (Аміран Сардараў) — гутаркі, кліпы, цыклы праграм «Хачу нявесту», «Хачу мільён».
-
«вДудь» (Юрый Дудзь) — вострыя гутаркі без цэнзуры
-
«BadComedian» (Яўген Бажэнаў) — крытычныя агляды фільмаў
-
«А4» (Улад Бумага) — моладзевы канал з прыколамі і эксперыментамі
Усе чатыры названыя праекты — відэа з Ютуба. З блогераў-лідараў беларус толькі адзін — Улад Бумага.
