Ігара Ільяша пачнуць судзіць ужо праз два тыдні
Журналіста абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў, паведамляе @spring96.
![«Я думаў, мяне арыштуюць у крымінальнай справе». Журналіст Ігар Ільяш расказаў пра свой арышт і справу супраць жонкі](https://awsedrftg.sbs/wp-content/uploads/2023/08/5710c505-0689-44bf-bc37-777ac000df2c_w1023_r1_s-i4iw1.jpg)
Ігар Ільяш
Пра затрыманне Ігара Ільяша стала вядома 22 кастрычніка. Праўладныя тэлеграм-каналы пісалі, што Ільяш займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням» — даваў інтэрв’ю незалежным СМІ, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных разведак» — даваў каментары ўкраінскім выданням.
Жонка Ігара — палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава.
Стала вядома, што Ігара абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369–1 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361–4 КК). Яго справу пачнуць разглядаць ужо 21 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://awsedrftg.sbs/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў