• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ілан Маск анансаваў запуск новага мэсэнджару XChat

    Кампанія X, якую ўзначальвае Ілан Маск, запускае новую сістэму абмену паведамленнямі пад назвай XChat. Сэрвіс падтрымлівае шыфраваныя паведамленні, аўдыя- і відэазванкі, а таксама перадачу любых тыпаў файлаў. 

    Ілан Маск

    Уладальнік кампаніі Х Ілан Маск. Фота: Mar­vin Joseph/The Wash­ing­ton Post via Get­ty Images

    Калі глядзець на апісанне, то XChat можа скласці канкурэнцыю Telegram. 

    Мы запускаем зусім новы XChat з шыфраваннем, паведамленнямі, якія знікаюць, і магчымасцю адпраўляць любыя файлы. Таксама ёсць аўдыя- і відэазванкі. Ён пабудаваны на Rust з шыфраваннем у стылі Bit­coin, гэта зусім новая архітэктура», – адзначае Ілан Маск у сваіх допісах у сацсетцы Х.

    XChat прапаноўвае скразное шыфраванне, што забяспечвае высокі ўзровень абароны звестак. На старце ён будзе даступны толькі карыстальнікам з платнай падпіскай.

    Асаблівасцю новага мэсэнджару ёсць магчымасць званкоў без выкарыстання нумару тэлефона, што адрознівае яго ад такіх канкурэнтаў, як What­sApp і Telegram.

    «Вы можаце рабіць аўдыя- і відэазванкі без нумара тэлефона на ўсіх платформах», – кажа Маск.

    Запуск XChat ёсць часткаю больш шырокай стратэгіі Маска, накіраванай на пераўтварэнне платформы X ва ўніверсальную праграму, якая аб’ядноўвае функцыі сацсеткі, мэсэнджару і іншых лічбавых сэрвісаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці