«Имена» уводзяць першую ў Беларусі сістэму аўтаматычнай падпіскі. Што гэта такое?
Праект «Имена», які выпускае аднайменны часопіс і займаецца фундаваннем іншых сацыяльна значных праектаў, аб'явіў пра запуск першай у Беларусі сістэмы аўтаматычнай падпіскі для сацыяльных/дабрачынных праектаў.
«Имена» дапамагаюць збіраць грошы і арганізоўваць праекты па падтрымцы інвалідаў, бяздомных, дзяцей-сірот, жанчын і дзяцей, што пацярпелі ад гвалту.
Цяпер сталым фундатарам «Имён», а таксама ўсім, хто хоча далучыцца да фінансавання праектаў, не трэба кожны раз самастойна рабіць адлічэнні.
Аўтаматычная падпіска для сацыяльных/дабрачынных праектаў прадугледжвае, што з вашага рахунку будзе штомесяц спісвацца тая сума, якую вы пазначыце ў самым пачатку, пры афармленні такой падпіскі: 3, 5, 10, 20 рублёў або любая іншая сума.
«Имена» працуюць ужо паўтара гады. За гэты час 3000 чалавек падтрымалі рэдакцыю, сярэдні плацёж — 43 рублі. А ў праектах, якія мы падтрымліваем, удзельнічалі больш за 20 000 чалавек.
Каб «Имена» працавалі ўвесь час, пісалі больш гісторый, знаходзілі і падтрымлівалі больш маштабных праектаў і дапамагалі гэтым праектам наогул з’яўляцца, нам патрэбная ваша фінансавая падтрымка. Менавіта таму мы распрацавалі гэтую зручную форму падтрымкі — штомесячную падпіску», — паведамляецца на сайце праекта.