Імя віцебскага журналіста зноў з’явілася ў судовым раскладзе
Разгляд справы віцебскага культуролага і журналіста Георгія Каржанеўскага паводле ч.2 арт.19.10 КаАП (распаўсюд нацысцкай сіволікі і атрыбутыкі) анансаваны на 27 лютага.

Георгій Каржанеўскі. Фота: сацсеткі
Працэс у судзе Першамайскага раёна Віцебска пройдзе пад старшынёўствам Кацярыны Цыбульскай.
Тая ж суддзя судзіла Георгія Каржанеўскага 7 лютага. Тады яго вінавацілі за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце паводле ч.2 арт.19.11 КаАП і паводле ч.2 арт.19.10 КаАП.
Увесь гэты час Георгій Каржанеўскі не выходзіў на сувязь, яго прысутнасць у сацыяльных сетках таксама не была заўважана.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў