«Экстрэмісцкім» прызналі Instagram журналісткі Алены Чарняўскай
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Увечары 27 лютага на сайце Міністэрства інфармацыі абнавілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У ліку іншых інтэрнэт-рэсурсаў у яго дадалі старонку ў сацсетцы Instagram журналісткі Алены Чарняўскай. Гэта інтэрнэт-рэсурс з назвай «helena_travelena» (Alyona Chernyavskaya) і ідэнтыфікатарам instagram.com/helena_travelena.
Алена Чарняўская — журналістка Беларускага расследацыйнага цэнтра, вядучая ютуб-шоу Weekly Top Fake.
Рашэнне лічыць гэтую старонку «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 25 лютага прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў