Інструкцыя не спрацавала: на Facebook прафсаюза ЖКХ падпісалася ўсяго 45 чалавек
Два тыдні таму кіраўніцтва Прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў пераканаўча папрасіла сваіх сяброў зарэгістравацца ў Facebook і ставіць лайкі на старонцы арганізацыі. Першасныя арганізацыі прафсаюза атрымалі падрабязную інструкцыю на дзвюх старонках: куды заходзіць, на што клікаць, чым дзяліцца...
Але СММ з‑пад палкі не спрацаваў: на FB-акаўнт прафсаюза падпісалася ўсяго 45 чалавек. Два тыдні таму ў старонкі было 154 падпісчыкі, 22 ліпеня іх усяго 199.
Афіцыйна ў прафсаюзе — больш за 189 тысяч сяброў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў