• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Іосіфу Сярэдзічу — 75 гадоў

    Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч — галоўны рэдактар двух знакавых выданняў незалежнай Беларусі — «Народнай газеты», з якой яго звольніў асабіста Лукашэнка, і «Народнай волі», якой Сярэдзіч кіраваў 28 гадоў.

    Іосіф Сярэдзіч. Фота: Прэс-клуб

    Іосіф Паўлавіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Забараўцы Пінскага раёна.

    Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

    У 1990 годзе ў Беларусі ўпершыню за савецкія часы адбыліся выбары на альтэрнатыўнай аснове. У Вярхоўным Савет 12 склікання трапіў і журналіст Іосіф Сярэдзіч, які тады працаваў у «Советской Белоруссии». Менавіта ён прапанаваў стварыць парламенцкае выданне, якое атрымала назву «Народная газета».

    Хутка яно стала самым папулярным выданнем краіны, а наклад без ніякіх прымусаў дасягнуў касмічных лічбаў у 558 тысяч. Чаму? Менавіта ў сценах парламента тады вырашаліся асноўныя пытанні, Вярхоўны Савет з’яўляўся адным з цэнтраў улады. Да таго ж Сярэдзіч публікаваў даваў слова ўсім: на старонках «Народнай» можна было прачытаць артыкулы і Зянона Пазняка, і Аляксандра Лукашэнкі.

    У 1995 годзе апошні зняў Сярэдзіча з пасады галоўнага рэдактара. Падставай стала публікацыя ліста чытачкі супраць рэферэндуму праз змену дзяржсімволікі і статусу дзяржаўнай мовы. Але такога права Лукашэнка не меў: прызначаць і здымаць галоўнага рэдактара мог толькі парламент. Пазней Канстытуцыйны суд прызнаў гэтае рашэнне незаконным, але яго ніхто не адмяніў.

    «Народная газета» засталася парламенцкім выданнем, але яе папулярнасць пасля зыходу Сярэдзіча рэзка пайшла ўніз.

    Сярэдзіч заснаваў новае выданне — газету «Народная воля».

    «Сёння друкуецца ў Мінску, заўтра — у Вільні, паслязаўтра — у Смаленску. Вось як было», — расказваў Сярэдзіч пра складаны лёс газеты.

    Іосіф Паўлавіч змог захаваць пасаду і выданне сярод паслявыбарчых жорсткіх рэпрэсій да жніўня 2023 года. 4 жніўня ён заявіў, што пакідае пасаду.

    «Сёння я заслужыў, каб проста адпачыць. Я больш за 30 гадоў не быў у адпачынку. Максімум атрымлівалася, каб развеяцца, — пяць дзён», — казаў ён.

    Былы сайт «Народнай волі», які Сярэдзіч перадаў аднаму з супрацоўнікаў выдання, змяніў тэматыку і перастаў абнаўляцца ў канцы 2023 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці