Ірына Акуловіч: Атрыманыя ад Tut.by грошы мы перадалі ў дзіцячы хоспіс
Ірына Акуловіч — кіраўнік БелТА, з чыёй заявы пачалася гучная справа, па якой прайшлі паўтара дзясятка журналістаў.
У выніку большасць з іх атрымалі вялікія штрафы, а галоўнага рэдактара Tut.by Марыну Золатаву судзілі і аштрафавалі на 7 650 рублёў.
Як жа БелТА будзе выкарыстоўваць атрыманыя сродкі?
Пра гэта «Нашай Ніве» сказала сама Ірына Акуловіч.

«Намі заключаная дамова з Беларускім дзіцячым хоспісам, яны пойдуць туды — ужо пайшлі. Перада мной дамова аб прадастаўленні дармавой спонсарскай дапамогі на 58 тысяч рублёў з невялікім хвосцікам. Астатнія сродкі таксама будуць патрачаныя на дабрачыннасць», — сказала яна.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў