• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Нешта будзе». Івулін і Мелказёраў запусцілі новы падкаст з платным доступам

    Беларускія журналісты Аляксандр Івулін і Мікіта Мелказёраў запусціліі сумесны падкаст «Нешта будзе». Да яго прадугледжаны толькі платны доступ — мінімальная сума 10 еўра ў месяц, максімальная — 50.

    Івулін і Мелказёраў запусцілі падкаст «Нешта будзе»

    «Мы не працавалі разам з часоў «Трыбуны», вось вырашылі паспрабаваць яшчэ раз. Тым больш Мікіта енчыў пра падобны фармат апошнія чатыры гады – і ўсё ніяк не мог распачаць», — пішуць вядоўцы  ў анонсе да першага выпуску.

    Івулін і Мелказёраў распавялі, што тэму для іх размовы змогуць выбіраць слухачы. Падкасты будуць з’яўляцца два разы на месяц. Першы выпуск ужо выйшаў, і ён — пра футбол.

    «То бок не пра футбол, а масавую культуру, якую ён правакуе. Мы абодва – яе ахвяры. Танныя сінтэтычныя майкі на кірмашах, бутсы на некалькі памераў большыя, постэры і натхненне, якое давалі культавыя персанажы нашага дзяцінства. Дэвід Бэкхэм, Зінедзін Зідан, дэградацыя Аляксандра Глеба і нечакана зламаны стол на «Барысаў-Арэне».

    Што з гэтага ўсяго атрымаецца, ніхто не ведае. Але рабіць беларускі варушняк цікава».

    За навінамі пра новы падкаст Івулін і Мелказёраў прапануюць сачыць на іх старонках у Insta­gram.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці