У Беларусі зацвердзілі спіс СМІ, якія прафінансуюць з бюджэту
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Стаў вядомы спіс друкаваных выданняў, якія ў 2025 годзе падтрымаюць з рэспубліканскага бюджэту.

Фота: pexels.com
У спіс на 2025 год уключылі 21 друкаванае СМІ, паведамляе Міністэрства інфармацыі. Пералік зацверджаны Пастановай Савета Міністраў РБ ад 10 снежня 2024 года № 939.
Асноўнай мэтай гэтых выданняў, адзначае Мініфарм, з’яўляецца «рэалізацыя дзяржаўнага інфармацыйнага парадку дня: азнаямленне грамадскасці з актуальнымі пытаннямі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, функцыянавання сістэмы ідэалогіі, адукацыі, іншых сацыяльных галін краіны».
Вось якія СМІ будуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту:
- «Алеся»,
- «Беларускі гістарычны часопіс»,
- «Бярозка»,
- «Вместе!»,
- «Вясёлка»,
- «Журнал специального назначения»,
«Звязда», - «Знамя юности»,
«Зорька», - «Літаратура і мастацтва»,
- «Маладосць»,
- «Мастацтва»,
- «Народная асвета»,
- «Народная газета»,
- «Нёман»,
- «Полымя»,
- «Родная прырода»,
- «Рэспубліка»,
- «СБ. Беларусь сегодня»,
- «Сельская газета»,
- «Спортивная панорама».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў