• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яраслаў Кірвель пра фестываль KULOK: «Будзе шмат мастацтва, і яно будзе рознае»

    25 кастрычніка ў Варшаве пройдзе першы незалежны фестываль KULOK — пляцоўка для музыкі, тэатра, візуальнага мастацтва і адукацыйных сустрэч. Адзін з арганізатараў і вядоўца фэсту, мастак Яраслаў Кірвель распавядае пра канцэпцыю і мэты першага «Кулька».

    у Варшаве пройдзе першы незалежны фестываль KULOK

    Яраслаў Кірвель на фестывалі Tuta­ka-2025. Фота з асабістай старонкі ў Insta­gram

    Арганізатары заяўляюць мэтамі імпрэзы KULOK «падтрымку палітвязняў і людзей з анкалагічнымі захворваннямі, а таксама стварэнне прасторы свабоднага самавыяўлення і ўзаемнай падтрымкі».

    Як кажа Яраслаў Кірвель у інтэрв’ю Budz­ma, уваход на імпрэзы будзе адбывацца за free dona­tion. Грошы, якія атрымаецца сабраць, вырашана падзяліць 50 на 50 на творцаў і дабрачыннасць.

    Мастак кажа, што апошнім часам тэма анкалогіі стала досыць заўважнай у беларускай дыяспары, «вельмі шмат стрэсу, трывожнасці, гэта таксама, напэўна, спрыяе такім захворванням, і ёсць людзі, якія пакутуюць на анкалогію ў турме, умовы там падвышаюць рызыкі»/

    У афішы фэсту — беларускія, украінскія і польскія творцы. Сярод музычных удзельнікаў — гурты Dzieciu­ki, Ates­ta, Torn, артыст Mandzik.

    «Dzieciu­ki тут як бы нас ахрышчваюць і даюць дарогу маладым музыкам», — заўважае Яраслаў Кірвель.

    у Варшаве пройдзе першы незалежны фестываль KULOK

    Паэт Артур Камароўскі прэзентуе зборнік «Анатомія», актрыса Вольга Каралёнак — трасянкавую камедыю «Гдзе прэзідзент?», рэжысёр Арцём Лобач — фільм «Дом там, дзе я?».

    Даследчык і падарожнік Аляксандр Гойшык правядзе лекцыю пра трохгадовае кругасветнае падарожжа.

    Таксама пройдзе паказ серыялу «Чин-Чины в Мундирах» і гутарка з адным са стваральнікаў фільма Змітром Есяневічам.

    У межах фестывалю адбудзецца мастацкая выстава «Цень», сярод творцаў беларускія Yaraslau Kirvel, Sier­afimus, Arcemij Kopach, Serb­s­ki Nož, Alex Atyasov, Zti­navl, Cimur Cienišau; украінскія Karoli­na Pid­ko­va, Kacia Kulik і польскія Oskar Wia­tr, Jere­mi Now­ińs­ki, Sabi­na Krysik, Madga Dubis, Jago­da Saigon.

    Яраслаў Кірвель кажа, што адной з задач было прыцягненне да ўдзелу ў фэсце маладых творцаў не толькі з Беларусі.

    Гэта пра інтэграцыю маладых людзей, «каб людзі не замыкаліся ў сваіх культурных бурбалках, мы ж усё-такі знаходзімся ў адным культурным полі, мы знаходзімся ў Варшаве, мы ўсе жывём у гэтым горадзе, мы хочам развівацца, займацца творчасцю».

    «І калі мы будзем займацца гэтым разам, то культура, мастацтва будуць больш разнастайнымі, а культурныя сувязі праз гэта толькі ўзмацняцца. Мы ўсе сталеем, у будучыні працягнем займацца культурай, такія міжкультурныя сувязі дапамогуць. І праз такія справы, як наш фэст, яны і ўтвараюцца ў тым ліку», — зазначыў мастак.

    Канцэпцыя фестывалю «закладзена ў самой назве KULOK». «Гэта слова «кулёк» добра вядомае творцам. І не трэба думаць, што «кулёк» — гэта толькі пра менскі Універсітэт культуры. У маёй роднай Гародні, напрыклад, каледж мастацтваў гэта таксама «кулёк», — распавядае Яраслаў Кірвель. — Больш за тое, у кожным горадзе Беларусі і Украіны, дзе ёсць культурныя навучальныя ўстановы, іх называюць аднолькава — «кулёк», установа, дзе вучацца адначасова і музыкі, і акторы, і мастакі, і кіношнікі.

    Сама назва фэсту паказвае, што тут будзе шмат мастацтва, і яно будзе рознае — як у сапраўдным «кульку».

    у Варшаве пройдзе першы незалежны фестываль KULOK

    Гурт Dzieciu­ki. Фота са старонкі гурта ў Фэйсбуку

    Што да выставы «Цень», куратарам і ўдзельнікам якой ёсць Яраслаў Кірвель, то гэта пра нашае «падсвядомае, увогуле цёмны бок». «Менавіта цяпер, у часы эміграцыі, мноства асабістых і глабальных крызісаў, цень застаецца побач з намі як маўклівы напамін пра перажыты досвед, пра тое, што мы часам спрабуем забыць, але яно ўсё роўна ідзе побач з намі», — зазначае куратар выставы. Выстава рабілася менавіта пад прастору сквота «Syre­na», «гэта прастора якраз адпавядае нашай задумцы наконт ценяў, фізічных і метафізічных».

    «Мы будзем рады вітаць усіх на нашым фестывалі, бо ён мае на мэце аб’яднанне і прыўнясенне радасці ў гэта жыццё. Хочацца, каб фестываль стаў прасторай для новых знаёмстваў, новых уражанняў, эмоцый, успамінаў, якія будуць грэць нас у халодную пару, — і не толькі ў Варшаве, можа быць, на фэст прыедуць і людзі з іншых гарадоў», — зазначае Яраслаў Кірвель.

    у Варшаве пройдзе першы незалежны фестываль KULOK

    Яраслаў Кірвель на фестывалі Tuta­ka-2025. Фота з асабістай старонкі ў Insta­gram

    Фестываль пройдзе на дзвюх знаных у Варшаве пляцоўках — Przy­chod­nia і Syre­na Skłot, вядомых сваёй DIY-культурай, актывізмам і атмасферай свабоды.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці