• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эксперт па бяспецы раіць беларусам не карыстацца расійскай Telega

    БАЖ папрасіў эксперта па бяспецы Мікалая Кванталіані пракаментаваць рэкламу новага расійскага месенджара Tel­ega, якая назойліва круціцца ў Telegram. Спойлер: новы месенджар збірае занадта многа ўразлівай інфармацыі, якая дазваляе ідэнтыфікаваць IP-адрас і месцазнаходжанне чалавека.

    Мікалай Кванталіані раіць беларусам не карыстацца расійскай Telega

    Мікалай Кванталіані на форуме «Бяспека ва ўмовах небяспекі: як дзейнічаць журналістам і СМІ». 2 траўня 2025 года. Фота: БАЖ

    «Telegram не дае магчымасці адключыць непажаданую рэкламу»

    Зараз у сацсетках можна пабачыць допісы, у якіх беларусы абураюцца, маўляў, бачым рэкламу Tel­ega ў акаўнтах айчынных незалежных медыя. Раз’юшаныя карыстальнікі мяркуюць, што згоду на піяр сумнеўнага расійскага прадукту даюць нашыя медыйшчыкі. А як насамрэч?

    — Рэкламныя банеры ў Telegram гэта частка манетызацыі гэтай платформы.

    І змест рэкламных блокаў можа не залежыць ад самога медыя. На жаль, сам Telegram не дае магчымасці адключыць непажаданую рэкламу. Таму інфармацыя ў гэтых банерах можа быць якой заўгодна. Напрыклад, праграма вяртання дадому, што перыядычна ўсплывае ў банерах, размешчаных у акаўнтах недзяржаўных медыяў, — кажа Мікалай Кванталіані.

    Атрымліваецца такі ланцужок: рэдакцыя ставіць рэкламны модуль, які і трапляе на вочы чытачам, аднак не ўплывае на змест таго, што з’яўляецца ў гэтых аб’яўках. І тут востра паўстае пытанне, ці існуюць механізмы блакіроўкі непажаданых, сумнеўных банераў?

    Нагадаем, што ў прыкладзе, які мы разглядаем, заказчыкам рэкламы паўстае  Tel­ega, а вось выканаўцам з’яўляецца платформа, дзе тыя абвесткі павінны ўсплыць то бок месенджар Telegram, а не ўладальнік Telegram-канала (роўна рэдакцыя)

    Заказчыкі могуць таргеціраваць рэкламу, напрыклад, на рускамоўную ці беларускамоўную аўдыторыю. Так як карыстальнікі ў сваіх профілях указваюць пэўныя геаграфічныя налады і ўзрост, то яны атрымліваюць больш такой інфармацыі.

    Паказ гэтых абвестак беларускай аўдыторыі звязаны і з тым, што ў Расійскай Федэрацыі ідзе блакіроўка рэсурсаў, а беларуска-расійскі сегмент інтэрнэта з пункту гледжання рэкламадаўцы можа выглядаць аднародным, — мяркуе эксперт па бяспецы.

    Законапраект аб змяненні КаАП: пагрозы для свабоды выказвання меркавання

    Даступнасць не азначае бяспеку

    Спадар Кванталіані падкрэслівае, што новае прыкладанне, запушчанае ў 2025 годзе,  па сутнасці не адрозніваецца ад любога іншага, якое дазваляе выкарыстоўваць інфраструктуру Telegram для падключэння. Tel­ega ўвогуле працуе як кліент Telegram, таму пры рэгістрацыі ў ёй вы адначасова ствараеце ўліковы запіс Telegram (калі яго раней не было).

    Складанасць заключаецца ў тым, што фірма-распрацоўшчыца знаходзіцца ў Расійскай Федэрацыі, тлумачыць ён. Адпаведна, базавая праблема ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, бо па змоўчанні прыкладанне збірае ID-данныя ў звязцы з нумарамі тэлефонаў.

    Гэта азначае, што калі паступіць запыт ад праваабарончых органаў даць усю інфармацыю пра карыстальніка (нават пры ўмове адсутнасці доступу да зместа), без праблем можна ідэнтыфікаваць IP-адрас і месцазнаходжанне чалавека. 

    Расійскі мэсэнджэр Telega

    Месенджар Tel­ega. Выява: Telega.me

    Эксперт па бяспецы нагадвае, што калі мы гаворым пра прыватнасць, то, безумоўна, лепш шукаць іншыя інструменты камунікацыі.

    Просты прыклад, вам трэба перадаць таемны пароль, як вы гэта зробіце? На жаль, мы фактычна не маем кантролю над Tel­ega. Патэнцыйна ў любое новае абнаўленне можна дадаць спосаб збіраць яшчэ больш інфармацыі пра карыстальніка, а мы пра гэта нават не даведаемся.

    Мікалай Кванталіані паспрабаваў знайсці «плюсы» новага месенджара. Адшукаўся толькі адзін — даступнасць рэкламаванай Tel­ega падчас блакіровак:

    Калі ў Расіі адбываюцца блакіроўкі сэрвісаў, людзі маюць магчымасць камунікаваць. Умоўна кажучы, ты не робіш званок па тэлефоне, а праз месенджар. З іншага боку, існуюць месенджары, якія не блакуюцца ў Расійскай Федэрацыі. У цяперашняй сітуацыі карыстальнікам трэба выбіраць паміж даступнасцю і бяспекай.

    Сярод беларусаў набірае папулярнасць расійскі месенджар Мах. Што гэта такое, чым ён небяспечны і чым яго замяніць

    А вось «мінусаў» назбіралася значна больш. Па-першае, гэта вельмі малая колькасць карыстальнікаў — да 100 тысяч чалавек.

    Ёсць патэнцыйная пагроза, што ў выпадку знаходжання нейкіх уразлівасцей у сэрвісе з пункту гледжання бяспекі, мы пра гэта даведаемся не так хутка, як хацелася б. Сэрвіс дэкларуе, што ён выкарыстоўвае структуру без доступу да зместу, але збіраецца вялікая колькасць метададзеных: Telegram ID карыстальніка, нумар тэлефона, IP-адрас, што дазваляе самому сэрвісу ідэнтыфікаваць карыстальніка.

    Таму базавая рэкамендацыя беларусам не карыстацца Tel­ega, кажа спадар Кванталіані. 

    Па-другое, новы месенджар не дазваляе вам званіць па-за Tel­ega, таму ўся камунікацыя праходзіць толькі праз гэты сэрвіс. 

    Гэта змушае людзей спампоўваць яго, а не Telegram, распавядае суразмоўца. Пры ўсім спрэчным стаўленні да прадукту Дурава, мы не маем пацверджання, што месенджар Telegram выдаваў інфармацыю пра змест камунікацыі. Калі выбіраць паміж Tel­ega і Telegram, то апошняму спецыялісты давяраюць больш.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці