• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкім фармаваннем» КДБ абвесціў ініцыятыву «Навіны Гродна і вобласці»

    У абноўленым 12 ліпеня  2025 года «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» з’явілся згадка пра ініцыятыву «Навіны Гродна і вобласці» і адзіную, паводле сайта МУС, яе ўдзельніцу — Наталлю Лантух.

    Фота: Travis Say­lor / pexels.com

    Рашэнне прызнаць «Навіны Гродна і вобласці» экстрэмісцкім фармаваннем яшчэ 27 чэрвеня 2025 года прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У той жа дзень яно набыло юрыдычную моц.

    Паводле КДБ, «экстрэмісцкая дзейнасць» ажыццяўляецца праз адзіны інтэрнэт-рэсурс — Tik­Tok-акаўнт з назвай «Навіны Гродна і вобласці» (ідэнтыфікатар @grodnanews).

    У верасні мінулага года гэтая старонка была ўнесеная ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Што да Наталлі Лантух, то яе імя згадваецца ў пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» ужо чацвёрты раз. Першы — у снежні  2023 года, калі рашэннем МУС быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» проект «Дятлово для жизни». Другі — у складзе «экстрэмісцкага фармавання» «Ордэн»: паводле рашэння КДБ ад 29 кастрычніка 2024 года, у яго ўваходзіць шэраг дваровых чатаў, а  «экстрэмісцкая дзейнасць» здзяйсняецца праз інтэрнэт-рэсурсы праекта «Нацыя лідараў». Яшчэ адна згадка пра Наталлю Лантух — у якасці ўдзельніцы медыяпраекта «Пра Віцебск», прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем» 28 лютага 2025 года.

    Паводле адкрытых інтэрнэт-крыніц, Наталля Лантух — ураджэнка Ваўкавыска, цяпер яна жыве па-за межамі Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці