«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: YouTube-канал «Лампа», сайт і Telegram-канал Planeta.press, акаўнты сатырычнага праекта «ЧинЧинЧенэл»
25 ліпеня Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Скрыншот Youtube-канала «ЧинЧинЧенэл»
Рашэннем суда Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ад 24 ліпеня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны навінавы сайт planeta.press і Telegram-канал «planeta.press» (ідэнтыфікатар t.me/planetapress). Гэты Telegram-канал мае 44 з паловай тысяч падпісчыкаў. Абодва інтэрнэт-рэсурсы асвятляюць навіны геапалітыкі.
Гэтаксама 24 ліпеня 2025 года суд Гомельскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» YouTube-канал «Лампа» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@lampa_by). Рэсурс мае 16,8 тысяч падпісчыкаў, на ім публікуюцца відэагутаркі беларускага журналіста, блогера Іллі Маліноўскага пра падзеі ў Беларусі.
Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 24 ліпеня 2024 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесеныя старонкі сатырычнага праекта «ЧинЧинЧенэл» у сацыяльных сетках і месенджарах:
- акаўнт «chinchinchannelofficial» у Instagram (ідэнтыфікатар intagram.com/chinchinchannelofficial?igsh=ODlxdDRpdWFjbHRz);
- акаўнт «ЧинЧинЧенэл» у Facebook (ідэнтыфікатар facebook/com/ChinchinChenl);
- акаўнт «БелГосТикТокКанал» у ТikTok (ідэнтыфікатар tiktok.com/@chinchinchannelofficial?_t=ZM-8watsOavhGq _r=1);
- YouTube-канал «ЧинЧинЧенэл» (ідэнтыфікатар youtube.com/@chinchinchannelofficial?fbclid=PAQ0xDSwKdNYRleHRuA2FlbQIxMAABpwY8v7PTk-yWfE8jdbX3eqxyFBJRWpgXOqC5rvuHJGvnRKkZrh-ogz7GhyvQ_aem_zxH5Fq9lcBH3M0blAFun1g).
