• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: старонка «pressclubbelarus» у Instagram і акаўнт у Facebook блогеркі Алены Янушкоўскай

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 30 ліпеня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Блогерка Алена Янушкоўская атрымала папярэджанне ад пракуратуры за сюжэт пра Полацкі райвыканкам

    Блогерка Алена Янушкоўская. Фота: БАЖ

    У адпаведнасці з рашэннем суда Савецкага раёна Мінска ад 28 ліпеня 2025 года ў гэты спіс уключылі старонку з назвай  «press­clubbe­larus» у Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/pressclubbelarus).

    Гэта старонка супольнасці «Прэс-клуб Беларусь», на якую падпісаныя 1563 чалавекі. Інтэрнэт-пляцоўкі праекта створаныя для абмеркавання прафесійных пытанняў, магчымасцяў прафесійнага росту і развіцця для прадстаўнікоў медыйнай супольнасці.

    Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 28 ліпеня 2025 года «экстрэмісцкай» прызнаная старонкa ў Face­book віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай (ідэнтыфікатар facebook.com/profile.php?id=100006977206423). Сёлета 4 ліпеня ў  спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Мінінфарамыцыі быў унесены YouTube-канал «Настоящая Беларусь», які вядзе Алена Янушкоўская.

    Іншыя інтэрнэт-рэсурсы з такой назвай, створаныя блогеркай, таксама неаднаразова прызнаваліся «экстрэмісцкімі». Янушкоўская ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы — у вымушанай эміграцыі. У Беларусі супраць яе распачатая крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Віцебскую блогерку ўключылі ў базу міждзяржаўнага вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці