• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Instagram-акаўнты журналіста Барыса Гарэцкага і блогера Vadimati

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 12 верасня 2025 года папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае на сваім сайце на падставе судовых рашэнняў.

    форум «Бяспека ва ўмовах небяспекі: як дзейнічаць журналістам і СМІ»

    Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі на форуме «Бяспека ва ўмовах небяспекі: як дзейнічаць журналістам і СМІ». 2 траўня 2025 года, Вільня. Фота: БАЖ

    Паводле рашэння суда Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 10 верасня 2025 года «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны Insta­gram-акаўнт «barys.haretski» ( ідэнтыфікатар instagram.com/barys.haretski? gsh=OGZyemo1dDe0OHFw==).

    Барыс Гарэцкі — журналіст, намеснік старшыні праваабарончай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Гэта грамадская структура паводле рашэння КДБ ад 28 лютага 2023 года прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Гэтаксама 10 верасня 2025 года суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» Insta­gram-акаўнт з назвай «ermakdi­mati» (ідэнтыфікатар instagram.com/ermakdimati?igsh=MTV3ZmJqNzZkdHNuNg==). Гэтая старонка мае больш за 19,5 тысяч падпісчыкаў, яна належыць Вадзіму Ермашуку — блогеру з Гродна, вядомаму як Vadi­mati. Вадзім Ермашук — былы палітвязень, у снежні 2021 года ён быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па 6‑ці крымінальных артыкулах, у тым ліку за абразу прэзідэнта і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Цалкам адбыўшы ў канцы чэрвеня 2024 года прысуджаны тэрмін зняволення, блогер пакінуў Беларусь.

    Увогуле з 9 па 11 верасня суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 27 акаўнтаў у Insta­gram. У тым ліку акаўнт палітыка Віталя Рымашэўскага, кіраўніка ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя», былога палітвязня Дзмітрыя Кучука, некалькі старонак, дзе рэкламуецца і прадаецца адзенне і іншыя тавары з беларускай сімволікай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці