• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: Instagram Сяргея Чалага і сайт Беларускага фонда спартовай салідарнасці

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 29 кастрычніка ў ліку іншых інтэрнэт-рэсурсаў унеслі Insta­gram-старонку эканамічнага аналітыка і публіцыста Сяргея Чалага і сайт Беларускага фонда спартовай салідарнасці.

    Будынак Мінінфарма. Фота: president.gov.by

    Рашэнне прызнаць  «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» Insta­gram-акаўнт з назвай «chaly_news» (ідэнтыфікатар instagram.com/chaly_news/) прыняў 24 кастрычніка 2024 года суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна.

    Шэраг іншых акаўнтаў Сяргея Чалага ў сеціве былі ўнесеныя ў «экстрэмісцкі спіс» на сайце Міністэрства інфармацыі яшчэ раней. Так, 23 лютага там з’явіліся два акаўнты ў Tik­Tok «chaly_bic» і «chaly_live», старонкі ў Face­book «Чалый на БРЦ» і «Сергей Чалый», Telegram-канал «Сергей Вячеславович Чалый», старонка ў Insta­gram @chaly_bic, а таксама YouTube-канал «Чалый LIVE». Адпаведнае рашэнне пра гэта прыняў 19 лютага 2024 года суд Цэнтральнага раёна Мінска.

    Сяргей Чалы — беларускі эканаміст. Супрацоўнічаў з шэрагам незалежных беларускіх СМІ ў якасці эканамічнага аглядальніка. Вядомы многім беларусам як аўтар і вядоўца праграмы «Экономика на пальцах», якая выходзіла з 2011-га да 2021 года на партале tut.by. А таксама як вядоўца вечаровага шоу «Ноч з Чалым», якое спыніла сваё існаванне сёлета ў верасні

    У 2020 годзе Сяргей Чалы быў вымушаны выехаць з Беларусі з прычыны пераследу за прафесійную дзейнасць. У лістападзе 2023 года ў яго мінскай кватэры сілавікі правялі ператрус.

    Таксама ў абноўлены сёння Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны сайт Беларускага фонда спартовай салідарнасці (Belaruss­ian sport sol­i­dar­i­ty foun­da­tion) з ідэнтыфікатарам bssf.eu. Рашэнне пра гэта 24 кастрычніка 2024 года прыняў суд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці