«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: старонка ў Х журналісткі Юліі Матузавай
Беларуская асацыяцыя журналістаў
19 снежня Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Фота: pexels.com
У пералік небяспечных для распаўсюду ўлады дадалі асабістую старонку журналісткі Юліі Матузавай у сацыяльнай сетцы Х з назвай «julia» (ідэнтыфікатар x.com/j_matuzova).
Рашэнне пра тое, каб лічыць гэты акаўнт «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», 18 снежня прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў