• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-канал Мікіты Мелказёрава, Telegram-чат «Филин. Оперативная аналитика и публицистика» і іншыя рэсурсы

    17 чэрвеня  Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Мелкаазёраў YouTube-канал Загляне сонца

    Мікіта Мелкаазёраў. Скрыншот аднаго з выпускаў яго YouTube-канала Загляне сонца

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 13 чэрвеня 2025 года ў яго ўключылі акаўнт у Tik­Tok пад назвай  «Загляне сонца» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@zahlianie_sonca). Гэта інтэрнэт-рэсурс блогера Мікіты Мелказёрава, дзе ён распавядае  пра гістарычныя падзеі і іх уплыў на Беларусь. На яго падпісаны 1 270 карыстальнікаў.

    Згодна з рашэннем суда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельской вобласці ад 13 чэрвеня 2025 года «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны Telegram-чат «Филин. Оперативная аналитика и публицистика» (ідэнтыфікатар https://t.me/FilinBy). У межах гэтага праекта аналізуюцца падзеі ў Беларусі і ў свеце.

    11 чэрвеня 2025 года суд Ленінскага раёна Магілёва прыняў рашэнне лічыць «экстрэмісцкім» відэаролік з назвай «Ужасы пресс-отряда в женской колонии Лукашенко. Антонина Коновалова» на YouTube-канале «Вот Так». Спасылкі на відэаролік на сайце Міністэрства інфармацыі няма — толькі на сам YouTube-канал. Ён, дарэчы, быў прызнаны «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй яшчэ 14 жніўня 2024 года, але тады ён меў іншы ідэнтыфікатар.

    11 чэрвеня 2025 года суд Ушацкага раёна Віцебскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкімі» акаўнты ў Tik­Tok з назвамі «viteb­skex­pert» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@vitebskexpert?_t=ZM-8wmbly9hDSI&_r=1) і «platform375vitebsk» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@platform375vitebsk?_t=ZM-8wgU1WVF702&_r=1) . Абодва транслююць навіны Віцебскай вобласці, але з каментарамі пра тое, чаго не кажуць пра пэўныя праблемы дзяржаўныя СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці