У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма другі раз уключылі сайт і сацсеткі стрымінгавай платформы Belarus Tomorrow
Увечары 3 кастрычніка 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі зноў папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.
Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 26 верасня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаныя:
- інтэрнэт-сайт Belarus Tomorrow (ідэнтыфікатар https://bt.media);
- Instagram-акаўнт з назвай Belarus Tomorrow (ідэнтыфікатар instagram.com/belarus_tomorrow);
- Facеbook-акаўнт з назвай Belarus Tomorrow (ідэнтыфікатар facebook.com/profile.php?id=61575194612610);
- TikTok-акаўнт з назвай Belarus Tomorrow (ідэнтыфікатар tiktok.com/@belarus_tomorrow?lang=ru-RU);
- Х‑акаўнт з назвай Belarus Tomorrow (ідэнтыфікатар x.com/tomorrowbelarus);
- Telegram-канал з назвай Belarus Tomorrow (ідэнтыфікатар t.me/Bel_Tomorrow).
Першыя пяць інтэрнэт-рэсурсаў у гэтым пераліку (апрача Telegram-канала і старонкі ў сацсетцы Х) былі ўжо прызнаныя «экстрэмісцкімі» 8 верасня гэтага года. Адпаведнае рашэнне тады прыняў суд Партызанскага раёна Мінска.
2 верасня 2025 года КДБ Беларусі прызнаў стрымінгавую платформу Belarus Tomorrow «экстрэмісцкім фармаваннем», якое нібыта ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць праз названыя вышэй інтэрнэт-рэсурсы. Праект Belarus Tomorrow быў запачаткаваны як першая беларуская незалежная стрымінгавая платформа, якая аб’ядноўвае вядучыя беларускія медыя, блогераў і экспертаў.
