«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: старонкі стрымінгавай платформы Belarus Tomorrow і некалькі TikTok-каналаў з мясцовымі навінамі
Увечары 10 верасня 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі зноў папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

Фото: pexels.com
Паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 8 верасня 2025 года ў спіс уключылі шэраг інтэрнэт-рэсурсаў стрымінгавай платформы Belarus Tomorrow. У прыватнасці,
- сайт Belarus Tomorrow (ідэнтыфікатар www.bt.media);
- акаўнт у Instagram з назвай «belarus_tomorrow» (ідэнтыфікатар instagram.com/belarus_tomorrow);
- суполку ў Facebook з назвай «Belarus Tomorrow» (ідэнтыфікатар facebook.com/profile.php?id=61575194612610);
- акаўнт у TikTok з назвай «belarus_tomorrow» (ідэнтыфікатар www.tiktok.com/@belarus_tomorrow).
Учора стала вядома, што 2 верасня КДБ прызнаў стрымінгавую платформу Belarus Tomorrow «экстрэмісцкім фармаваннем», якое нібыта ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць праз названыя вышэй інтэрнэт-рэсурсы. Праект Belarus Tomorrow быў запачаткаваны як першая беларуская незалежная стрымінгавая платформа, якая аб’ядноўвае вядучыя беларускія медыя, блогераў і экспертаў.
У адпаведнасці з рашэннем суда Партызанскага раёна Мінска ад 8 верасня 2025 года «экстрэмісцкімі» прызнаны некалькі каналаў у TikTok, якія транслююць мясцовыя навіны. Гэта:
- TikTok-канал з назвай «Gomelnovosti3» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@gomelnovosti3);
- TikTok-канал з назвай «Grodnonovosti4» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@grodnonovosti4);
- TikTok-канал з назвай «Minskoblastnovosti5» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@minskoblastnovosti5).
На дадзены момант з іх адчыняецца толькі гродзенскі інтэрнэт-рэсурс, які мае ўсяго 17 падпісчыкаў і два відэаролікі для прагляду.
Рашэннем суда Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 9 верасня 2025 года «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны Instagram-акаўнт мінскага фотаграфа Антона Дацэнкі з назвай «dotsenko_gi» (ідэнтыфікатар instagram.com/dotsenko_gi?igsh=MXZ2dTRyd21qbXZ4eQ==). Фатограф спецыялізуецца на спартовых здымках, адна з галоўных тэм яго творчасці — бодзібілдынг.
