• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: старонка ў TikTok і YouTube-канал з віцебскімі навінамі

    Увечары 6 кастрычніка Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем Chat­G­PT

    Паводле рашэння суда Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці ад 3 верасня 2025 года ў гэты спіс уключылі два інтэрнэт-рэсурсы, якія ў відэафармаце асвятляюць навіны рэгіёна. У прыватнасці, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаная старонка ў сацсетцы Tik­Tok з назвай «viciebsk.live» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@viciebsk.live). Старонка мае 31,2 тысячы падпісчыкаў.

    Таксама рашэннем суда Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці ад 3 верасня 2025 года «экстрэмісцкім» прызнаны YouTube-канал з назвай «Витебщина как есть» (ідэнтыфікатар youtube.com/@viciebsk_live). На гэты канал падпісаны больш за 3 тысячы чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці