• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнты «Нашай Нівы», Reform.news і інтэрв’ю Ціханоўскай

    10 чэрвеня Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем Chat­G­PT

    Паводле рашэння суда Маскоўскага раёна Мінска ад 6 чэрвеня 2025 года ў «экстрэмісцкі» спіс на сайце Мінінфарма ўключылі старонку ў Tik­Tok з назвай «nnvideotv» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@nnvideotv). «Самае цікавае з сюжэтаў «Нашай Нівы», — так прэзентуе сябе гэты відэарэсурс.

    У той самы дзень, 6 чэрвеня 2025 года, суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку ў Tik­Tok з назвай «Неделя цитат» (Phoenix INFO)» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@quotesweek). Гэта акаўнт беларускага анлайн-выдання Reform.news. Рэсурс мае больш за 5 тысяч падпісчыкаў. Іншыя інтэрнэт-рэсурсы медыя ўключалі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў раней. Да прыкладу, яшчэ адна яго старонка ў Tik­Tok з назвай «reform­cul­ture» была прызнаная «экстрэмісцкай» сёлета ў красавіку.  

    4 чэрвеня 2025 года суд Ленінскага раёна Магілёва пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» відэаролік  «Светлана Тихановская: “Страшно почти каждый день, но…” Откровенное интервью» на YouTube-канале «И Грянул Грэм». Ідэнтыфікатар відэароліка на сайце Мінінфарма не ўказаны, згадваецца толькі ідэнтыфікатар канала, які мае 1,2 мільёна падпісчыкаў. Сёлета ў красавіку «экстрэмісцкімі матэрыяламі» былі прызнаныя Telegram-каналы гэтага медыяпраекта — «И Грянул Грэм», «И Грянул Грэм Chat».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці