• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнт «Навіны з будучыні», старонкі ў Instagram праекта «Беларусь Новости» і журналіста Змітра Лукашука

    21 лістапада 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    экстрэмісцкія матэрыялы: Зміцер Лукашук

    Зміцер Лукашук. Фота: Марыя Вайтовіч / Еўрарадыё

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 17 лістапада 2025 года ў гэты спіс уключаны Tik­tok-акаўнт «Навiны з будучынi» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@naviny.future). Гэта відэапраект незалежнага тэлеканала «Белсат». Акаўнт мае 1285 падпісчыкаў.

    18 лістапада 2025 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Insta­gram-акаўнт «zmit­ser­lukashuk» (ідэнтыфікатар instagram.com/zmitserlukashuk?igsh=MThhMjliOWdpMTUyZA==). Гэта прыватная старонка рэдактара эфіра «Еўрарадыё» Змітра Лукашука.

    Рашэннем суда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны Insta­gram-акаўнт праекта «Беларусь Новости» (ідэнтыфікатар instagram.com/belarusnovosti2). Старонка мае амаль 22 тысячы падпісчыкаў, публікуе навіны з Беларусі і свету.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці