«Экстрэмісцкім» прызналі «Даведнік беларускага журналіста», выдадзены 25 гадоў таму
Беларуская асацыяцыя журналістаў
8 красавіка Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 4 красавіка 2025 года ў гэты спіс дадалі «Даведнік беларускага журналіста» пад рэдакцыяй Пшэмыслава Фэнрыха і Вiнцука Вячоркi. Гэтая кніга была выдадзеная ў 1999 годзе ў Шчэціне (Польшча), выдавец — Centrum Szkoleniowe Fundacji Rozwoju Demokracji Lokalnej.
Таксама 4 красавіка суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Telegram-чат «Рабочы Рух чат». На гэты рэсурс, дзе каментуюцца навіны, звязаныя з рэпрэсіямі супраць беларускіх працаўнікоў, падпісаныя 54 чалавекі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў