«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызналі праекты «Жизнь-малина» і «Радыё 97»
У абноўленым 28 траўня 2025 года «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС з’явіліся згадкі пра яшчэ чатыры «экстрэмісцкія фармаванні». У іх ліку «Жизнь-малина» і «Радыё 97».

Скрыншот застаўкі праграмы «Жизнь-малина»
Рашэнне прызнаць відэапраект «Жизнь-малина» «экстрэмісцкім фармаваннем» Міністэрства унутраных спраў прыняла 27 траўня 2025 года. На сайце ведамства згадана імя стваральніка праекта Мікіты Мелказёрава. Таксама ўдакладняецца, што «экстрэмісцкую дзейнасць» ажыццяўляюць і неназваныя асобы — «група грамадзян з ліку стваральнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармавання».
Пералічаны і інтэрнэт-рэсурсы, праз якія нібыта здзяйсняецца дзейнасць удзельнікаў фармавання. Гэта:
- Telegram-канал «жыццё-маліна» (ідэнтыфікатар https://t.me/mallina_by );
- Telegram-чат «жизнь-малина | чат» (ідэнтыфікатар https://t.me/joinchat/Oi_ZIxmIPXlmMzBi );
- Telegram-бот «Жизнь-малина чат-бот» (ідэнтыфікатар https://t.me/@MalinaZBot );
- YouTube-канал «жизнь-малина» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@malina_by і https://www.youtube.com/channel/UCevXOj07WgmJ8f39rGEmVDA);
- YouTube-канал «ЗАГЛЯНЕ СОНЦА» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@zahlianie_sonca або https://www.youtube.com/channel/UCwVPpbcw2YT-Nz6WIH1hH‑Q);
- YouTube-канал «жизнь-малинка» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@malina_shorts або https://www.youtube.com/channel/UCeL1OejICttCZUWsJWbsdeg );
- старонка ў Facebook з назвай «Mikita Melkaziorau» (ідэнтыфікатар https://facebook.com/melkaziorau );
- старонка ў Facebook з назвай «Жыццё-маліна» (ідэнтыфікатар https://facebook.com/mallinaby );
- акаўнт уTikTok «life is_a_raspberry жизнь-малина» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@life_is_a_raspberry);
- старонка ў Instagram «Mikita Melkazioraŭ» (ідэнтыфікатар https://www.instragram.com/ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel);
- акаўнт на сервісе для данатаў «ЗАГЛЯНЕ СОНЦА» (ідэнтыфікатар https://buymeacoffee.com/zahliane_sonca);
- акаўнт на сервісе для данатаў «Нешта будзе» (ідэнтыфікатар https://buymeacoffee.com/neshtabudzie ).
«Экстрэмісцкім» названы таксама лагатып Telegram-канала «жыццё-маліна» у выглядзе «фотаграфічнай выявы малінаў чырвонага колеру на чорным фоне».
«Жизнь-малина» — гэта адзін з папулярных YouTube- каналаў у фармаце інтэрв’ю з вядомымі асобамі, які вядзе журналіст Мікіта Мелказёраў.
Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 25 красавіка 2022 года youtube-канал «Жизнь-малина», аднайменны тэлеграм-канал і чат прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Праз чатыры дні іх уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў разам з лагатыпам YouTube-канала ў выглядзе «сямі паўкругаў белага колеру на ружовым фоне».
Хто яшч трапіў у спіс?
Рашэннем Міністэрства унутраных спраў ад 27 траўня 2025 года «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны медыяпраект «Радыё 97». У «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», згаданыя імены Ціхені Максіма Вітальевіча і Цесаковай Вольгі Дзмітрыеўны, нібыта датычных да «фармавання».
У якасці інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта здзяйсняецца «экстрэмісцкая» дзейнасць, на сайце МУС згаданы:
- Сайт «Радио 97 | Давайте искать правду вместе!» (ідэнтыфікатар https://radio97.net);
- Telegram-канал «Radio 97» (ідэнтыфікатар https://t.me/radio97net);
- Telegram-чат «Radio 97 Чат» (ідэнтыфікатар https://t.me/radio97chat);
- Telegram-бот «Студия Радио 97» (ідэнтыфікатар https://t.me/@radio97_bot);
- YouTube-канал «Радыё 97» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@Radio97net або https://www.youtube.com/channel/UCmSVGYCtjx7aLieXMLVws4g);
- YouTube-канал «Радыё 97 Палiтыка» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@radio97politics або https://www.youtube.com/channel/UCPjdZp7y2aQKKBnyuFyb03g);
- YouTube-канал «Радыё 97 ART» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@Radio97art або https://www.youtube.com/channel/UCMelk_8rQEVH_DoWj4_JtMA);
- YouTube-канал «Радыё 97 News» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@radio97news або https://www.youtube.com/
- channel/UChog6nhVaSil4C4TLY3FHCA);
- старонка ў Facebook з назвай «Радыё 97» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/radio97net);
- старонка ў Facebook з назвай «Max Morrisson» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/didzhey97);
- старонка ў Instagram з назвай «Радыё 97» (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/radio97net);
- старонка ў Instagram з назвай «Макс Моррыссан» (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/radiomaniyak);
- старонка ў Х з назвай «Радыё 97» (ідэнтыфікатар https://x.com/radio97net);
- старонка ў Х з назвай «Max Morrisson» (ідэнтыфікатар https://x.com/radiomaniyak);
- старонка ў Х з назвай «Max Morrisson» (ідэнтыфікатар https://x.com/MaxMorrisson);
- акаўнт у TikTok з назвай «radio97net» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@radio97net);
- акаўнт у TikTok з назвай «max_morrisson» Max Morrisson» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@max_morrisson);
- акаўнт у TikTok з назвай «DonationAlerts» (ідэнтыфікатар https://www.donationalerts.com/r/radio97 );
- старонка на сервісе для данатаў https://www.patreon.com/radio97;
- акаўнты radio97paypal@gmail.com ; radiomaniyak22882@gmail.com ; max@radio97.net;
- старонка для праслухоўвання радыёвяшчання https://pcradio.ru/radio/radio-97-radio-97.
Лагатып «у выглядзе надпісу «RADIO 97 NET» белага колеру на чорным фоне» таксама прызнаны «экстрэмісцкім».
«Радыё 97» — гэта незалежная беларуская інтэрнэт-радыёстанцыя. Частку са згаданых інтэрнэт-рэсурсаў у сваім рашэнні ад 5 чэрвеня 2023 года прызнаў «экстрэмісцкімі» суд Ленінскага раёна Гродна. Яны ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў разам з лагатыпамі-надпісамі «RADIO 97 NET», «РАДИО 97» і вадзяным знакам «RADIO 97 NET».
У «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» паводле рашэнняў МУС ад 27 траўня 2025 года таксама ўключылі яшчэ тры пазіцыі — MIDGARD ASYLUM, ŠAŬROŬ LIVE і «Партизаны Беларуси» .
