• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі сацсеткі анлайн-выдання «Медыя-Палессе»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 28 ліпеня ў чарговы раз абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэтым разам яго папоўнілі старонкамі незалежнага рэгіянальнага выдання «Медыя-Палессе».

    Медиа-Полесье спіс экстрэмістскіх матэрыялаў

    Скрыншот сайта

    Паводле рашэння суда Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ад 25 ліпеня 2025 года ў спіс уключаныя акаўнт «Медиа-Полесье» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/mediapolesye_by) і акаўнт «Медиа Полесье» ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар ok.ru/profile/563146873193). 

    Старонкі выдання ў гэтых сацсетках трапілі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўжо другі раз: упершыню гэта здарылася ў красавіку 2022 года.  

    Сайт выдання media-polesye.com быў прызнаны «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй 16 красавіка 2025 года. 18 траўня 2024 года «экстрэмісцкай» была абвешчаная  старонка «Медиа-Полесье» ў Faсe­book. 22 ліпеня 2024 года ўлады прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал медыя.  

    Ціск на незалежнае анлайн-выданне «Медыя-Палессе» цягнецца ўжо некалькі гадоў. У ліпені 2021 года ў офісе рэдакцыі ў Лунінцы, па месцы жыхарства галоўнай рэдактаркі Святланы Гарда, а таксама ў некаторых супрацоўнікаў сайта сілавікі зладзілі ператрусы. У верасні таго ж года доступ да сайта media-polesye.by на тэрыторыі Беларусі быў заблакаваны на загад Міністэрства інфармацыі. У красавіку 2024 года Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) пазбавіў незалежны сайт даменнага імя ў нацыянальнай зоне .by.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці