• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўразвяз выдзеліць 5,5 мільёна еўра дапамогі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

    Еўразвяз пагадзіўся выдзеліць 5,5 мільёна еўра ў якасці надзвычайнай дапамогі медыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL), паведаміла 20 траўня кіраўніца знешняй палітыкі ЕЗ Кая Калас.

    Радыё Свабода

    Штаб-кватэра Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў Празе

    Эўрапейскі Зьвяз пагадзіўся выдзеліць 5,5 мільёна эўра ў якасьці надзвычайнай дапамогі медыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL), паведаміла 20 траўня кіраўніца зьнешняй палітыкі ЭЗ Кая Калас.

    Паводле яе слоў, кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў краін-чальцоў Эўрапейскага зьвязу ўзгаднілі гэты пакет дакумэнтаў, «каб падтрымаць жыцьцёва важную працу» Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.

    Калас падкрэсьліла, што ЭЗ ня зможа запоўніць дэфіцыт фінансаваньня арганізацыі па ўсім сьвеце, але можа дапамагчы вяшчальніку «працаваць і функцыянаваць у тых краінах, якія знаходзяцца па суседзтве і якія вельмі залежаць ад навін, што паступаюць звонку».

    «Для нас відавочна, што ў гэтай сытуацыі мы павінны засяродзіцца на дапамозе функцыянаваньню Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў суседнім рэгіёне — на Каўказе, у Цэнтральнай Азіі і г.д. Пакуль што гэтыя грошы — толькі часовая дапамога. Пытаньне доўгатэрміновага фінансаваньня ўсё яшчэ патрабуе вырашэньня. Акрамя таго, дыскусіі ў ЭЗ, зьвязаныя са скарачэньнем фінансаваньня ЗША, казалі пра тое, што нам трэба быць стратэгічнымі — дзе менавіта мы павінны ўмяшацца, каб запоўніць пустэчу. А гэта азначае пошук спосабаў дапамагчы свабодным СМІ ў цэлым», — сказала кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі.

    Прэзыдэнт «Радыё Свабода» Стыў Капус выказаў падзяку ЭЗ за дапамогу:

    «Мы ўдзячныя за экстранае фінансаваньне, якое дапамагае падтрымліваць працу Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода. Дзякуючы прынцыповаму кіраўніцтву віцэ-прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі Каі Калас, міністра замежных спраў Чэхіі Яна Ліпаўскага і іншых, мы можам падтрымліваць дзейнасьць яшчэ некаторы час, працягваючы нашу юрыдычную барацьбу ў Злучаных Штатах за сродкі, выдзеленыя Кангрэсам. Існаваньне Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода застаецца пад пагрозай, пакуль гэтыя сродкі затрымліваюцца», — сказаў Стыў Капус.

    RFE/RL — незалежная міжнародная мэдыякарпарацыя, чые праграмы на 27 мовах сягаюць штотыднёвай аўдыторыі ў амаль 50 мільёнаў чалавек у 23 краінах.
    • Юрыдычная барацьба Радыё Свабодная Эўропа з Агенцтвам глябальных мэдыя ЗША цягнецца ад 14 сакавіка, калі Дональд Трамп падпісаў выканаўчы загад, які прадугледжвае скарачэньне USAGM і падкантрольных ёй мэдыя — у тым ліку «Голасу Амэрыкі», якая, у адрозьненьне ад RFE/RL, зьяўляецца фэдэральнай установай — «у максымальна магчымай ступені, адпаведнай заканадаўству».
    • Без фінансаваньня на красавік і далей, RFE/RL працягвала вяшчаць, але была вымушаная пайсьці на радыкальныя захады эканоміі: сотні супрацоўнікаў адправілі ў вымушаны адпачынак, многія кантракты з пазаштатнымі супрацоўнікамі былі скасаваныя.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці