• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каб недакладная інфармацыя была выдалена цалкам юрысту давялося звяртацца ў Мінінфарм двойчы

    У верасні з сайта барысаўскай раённай газеты “Адзінства” па ўказанні Міністэрства інфармацыі была выдаленая публікацыя, якая ўтрымлівала недакладныя звесткі. Падставай паслужыў зварот юрыста, сябра ГА “БАЖ” Алега Мацкевіча.

    Аднак пасля гэтага выданне працягвала распаўсюджваць недакладную інфармацыю на іншых інтэрнэт-старонках “Адзінства”, дзе месціліся больш раннія публікацыі, — не гледзячы на тое, што ўсе яны былі ўказаныя юрыстам у першым звароце ў Мінінфармацыі. Таму Алег Мацкевіч звярнуўся ў дзяржаўны орган другі раз.

    У звароце юрыст указаў, што публікацыя “ВНИМАНИЮ ГРАЖДАН или еще раз о благоустройстве и содержании населенных пунктов” з’яўляецца недакладнай адносна абавязкаў землекарыстальнікаў ірашэння Барысаўскага раённага выканкама №587,якое ў 2019 годзе ўжо не мела юрыдычнай сілы, а публікацыя “Необходимо привести в порядок собственные капитальные строения” — адносна абавязкаў землекарыстальнікаў.

    Неўзабаве ў адказе на другі ліст намеснік міністра Павел Лёгкі паведаміў, што “ў выніку праведзенай работы” публікацыі, згаданыя ў звароце Мацкевіча, былі выдаленая ўладальнікам сайта edinstvo.by.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці