Камунальнікі ў аранжавых касцюмах напалі на журналістку (відэа)
22 лютага 2016
Супрацоўнікі камунальных служб Мінска выбілі з рук карэспандэнткі Радыё "Свабода" мабільны тэлефон, на які здымала падзеі на Кастрычніцкай плошчы Мінска 22 лютага.
«Адзін з камунальнікаў без нейкай прычыны штурхнуў журналістку, выбіўшы ў яе з рук тэлефон. Затым камунальнік пачаў штурхаць мужчыну, які заступіўся за журналістку. Адна з камунальніц затым аблаяла журналістку матам», — паведаміла svaboda.org, размясціўшы відэа інцыдэнту.
22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі правялі мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску на знак нязгоды з Указам Прэзідэнта № 222. Указ уводзіць абавязковую наяўнасць сертыфікатаў і дакументаў пра якасць тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь з‑за мяжы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Расследавальніцкаму медыя «Бюро» споўніўся год
12.12.2024
Апеляцыйны суд у Бялградзе выслухаў бакі ў справе Андрэя Гнёта. Рашэнне будзе прынятае цягам 30 дзён
27.08.2024
Даносы на «Белсат» і радыё «Свабода» напісаў расійскі журналіст
26.12.2024
Ці могуць адбіраць пашпарт у амбасадах Беларусі, калі на чалавека заведзеная крымінальная справа?
16.08.2024