Карэспандэнт Радыё Свабода атрымаў кантузію пры ўдары войскаў Расеі
Карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода Мар’ян Кушнір пацярпеў у выніку ўдару расейскіх войскаў на Кіеўшчыне — у яго кантузія.
Па словах Кушніра, ракетны ўдар або ўдар авіяцыі адбыўся каля 3:00 11 сакавіка ў Барышаўцы. У выніку нападу ёсьць яшчэ пацярпелыя, аднак дакладная іх колькасьць пакуль невядомая. Загінулых няма.
Першую дапамогу карэспандэнту Радыё Свабода аказалі вайсковыя мэдыкі і мэдыкі Барышаўкі. Цяпер ён знаходзіцца ў здавальняючым стане.
Марʼян Кушнір працуе на Радыё Свабода з 2015 году, цяпер ён актыўна асьвятляе падзеі, зьвязаныя з маштабным уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, у прыватнасьці на Кіеўшчыну.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў