9‑дзённая праграма для журналістаў у Берліне (Да 20 верасня)
Журналісты з Беларусі, якія добра валодаюць англійскай мовай і маюць прынамсі адзін год досведу працы, могуць падаць заяўку на ўдзел у праграме «Медыяпартнёрства для прасоўвання дэмакратыі, празрыстасці і абмену» (Берлін, лістапад 2015 г.).
Праграму ладзіць Берлінская школа журналістыкі пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў.
Дзесяць удзельнікаў (праграма тычыцца таксама журналістаў з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны) пазнаёмяцца з працай нямецкіх СМІ і палітычнай сістэмай ФРГ. Яны будуць разам працаваць над журналісцкімі матэрыяламі для публікацыі ў сваіх СМІ і на вэб-сайце праграмы.
Арганізатары пакрываюць кошт праезду і пражывання ў Берліне.
Заяўкі прымаюць да 20 верасня.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.
